По красной дорожке прошли докшицкие первоклассники (+ ФОТО)

img_3265

Першавераснёўскім вечарам плошча ля ГЦК была напоўнена вясёлымі дзіцячымі галасамі: хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі сабраліся на традыцыйнае свята “Падарожжа ў краіну ведаў”. Галоўнымі героямі на ім былі першакласнікі і адзінаццацікласнікі абедзвюх гарадскіх школ. Пачалося мерапрыемства шэсцем вучняў ад родных устаноў адукацыі і да месца правядзення свята. Вельмі прыгожым, велічным і ўрачыстым быў іх праход разам з настаўнікамі па чырвонай дарожцы пад барабанны бой докшыцкіх мажарэтак (на здымку). Яшчэ разгублена і няўпэўнена гучалі прывітальныя вершы першакласнікаў. Словы падтрымкі адрасавалі малодшым сябрам будучыя выпускнікі і перадалі ім стылізаваны ключ у цудоўную і дзівосную краіну ведаў. З пачаткам новага навучальнага года віншаваў усіх загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Парцянка. Яркім і маляўнічым канцэртам віталі ўдзельнікаў свята юныя артысты Докшыцкай ДШМ імя. Н. Сакалоўскага і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Асабісты настрой гэтага вечара падтрымлівалі вядучыя Сяргей Шчалкуноў і Марыя Плыгаўка, якія ўвесь час жартавалі і весялілі навакольных. Яны ж правялі своеасаблівы экзамен для адзінаццацікласнікаў, якім трэба было ўспомніць, як завуць школьнага бібліятэкара, якога колеру дываны ў кабінетах дырэктараў і шторы ў сталовых. Пасля ўрачыстасці дзяцей чакалі разнастайныя забавы.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *