100 лет Великой Октябрьской социалистической революции — хороший повод вспомнить о героях
Азіраючыся на савецкае мінулае, нельга не адзначыць, што ў тыя часы, як ніколі, у пашане быў чалавек працы. Вырасла цэлая плеяда спецыялістаў і радавых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, апантаных прагай да новых ведаў і вялікіх здзяйсненняў. Менавіта яны, як бы пафасна гэта ні гучала, з’яўляліся рухавікамі прагрэсу ў краіне, менавіта іх называюць сімваламі эпохі. Добрасумленная і плённая праца высока ацэньвалася дзяржавай. Пяццю Героямі Сацыялістычнай Працы па праве ганарыцца і наш раён. Гэта Ульяна Крышталевіч, Іван Янкоўскі, Мікалай Карповіч, Ірына Камінская, Віктар Бабіч. Дваццаць пяць чалавек – і ўраджэнцы раёна, і тыя, каго з докшыцкай зямлёй звязала прафесійная дзейнасць, – маюць званне заслужаных работнікаў Беларусі. Дваццаць адзін працаўнік узнагароджаны ордэнам Леніна. Сярод іх і чалавек, імя якога і працоўныя дасягненні ў 70-80-ыя гады мінулага стагоддзя ведалі не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Пётр Пашэвіч, былы славуты брыгадзір ДРУСП “Вітунічы”, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, мае за плячыма паўвекавы працоўны стаж і сёння, у свае восемдзесят шэсць, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, па-ранейшаму працуе на зямлі.
Пра гэта чытайце ў Докшыцкай раённай газеце ”Родныя вытокі” ў нумары за суботу, 4 лістапада, у артыкуле “Сімвал эпохі” да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Набыць поўную версію свежага нумара газеты «Родныя вытокі» з рэкламай у PDF-фармаце можна на сайце http://belkiosk.by/