Бурый дислоцируется в деревне Лустичи Докшицкого района

kak-vyzhit-pri-vstreche-medvedya-v-lesu-1024x715З’яўленне мядзведзя ў гэтай вёсцы — не навіна. Нядаўна лясны нахабнік разбурыў пасеку ў мясцовага пчаляра. Бачылі яго і ў наваколлі санаторыя “Лясное”. А ў чацвер з касалапым здарылася непрыемнасць: ён трапіў у пятлю, якую паставіў невядомы браканьер. Члены следча-пошукавай брыгады РАУС, калі прыехалі на месца, убачылі знясіленую жывёліну. Мядзведзь, мяркуючы па велізарнай яме, якую вырыў, стараўся вырвацца на волю сам. І, нарэшце, яму гэта ўдалося. Калі ўжо ўсё было амаль гатова, каб усыпіць небараку і вызваліць соннага з пятлі, ён ірвануўся з усёй моцы і знік у гушчары. Міліцыянеры былі рады, што знаходзіліся ў гэты момант не побач з ім, а крыху на адлегласці. З бурым асілкам жарты дрэнныя.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Інфармацыю прадставіў
падпалкоўнік юстыцыі
Уладзімір ВІШНЕЎСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *