Проверки на местах происшествий проводятся в Докшицком районе
Праводзіцца праверка па факце атрымання цялесных пашкоджанняў работнікам ДРБУ -180 у час работ на кар’еры “Рабінавік”. Як вядома, мужчына пацярпеў, калі спрабаваў выняць з драбілкі наканечнік снарада, які туды трапіў. У выніку гэтага адбыўся выбух. Зараз пацярпелы знаходзіцца на лячэнні.
Таксама правяраецца выпадак са смяротным зыходам, які адбыўся ў райцэнтры. Выпадковыя прахожыя сталі сведкамі таго, як па адной з гарадскіх вуліц некаторы час рухаўся матаблок без кіроўцы, а недалёка ляжаў нерухомы чалавек. Па словах судмедэксперта, мужчына 1946 года нараджэння раптоўна памёр у выніку сардэчнага захворвання.