Пьяная посиделка в Докшицком районе закончилась трагедией
У вёсцы Атрубок Бярэзінскага сельсавета за адну ноч на двух жыхароў стала менш.
Памерлых сужынцаў знайшоў аднавясковец, які праязджаў раніцай па вуліцы і ўбачыў на адным з панадворкаў нерухомае цела мужчыны. Спыніў аўтамабіль, падышоў бліжэй: у вочы кінулася, што ля парога ляжыць яшчэ адзін чалавек.
Па словах гаспадара хаты, пара, у якой жанчына 1967 года нараджэння з’яўлялася інвалідам дзяцінства ІІ групы, зайшла да яго вечарам з бутэлькай. Выпілі, і сужэнцы быццам накіраваліся дадому, але хутка мужчына пачуў, як зазвінела шкло. Як аказалася, гэта нядаўні госць невядома з якіх падстаў разбіў нядаўняму сабутэльніку аконную шыбіну. Гаспадар прыгразіў хулігану міліцыяй, заткнуў дзірку падушкай і лёг спаць.
Як паведамілі ў райаддзеле Следчага камітэта, па папярэдніх звестках судмедэкспертызы прыкмет гвалтоўнай смерці на целе памерлых няма. Яны сканалі, хутчэй за ўсё, ад атручвання алкаголем ці ад пераахалоджання.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.