В Докшицах прошёл Кубок города по пожарно-прикладному многоборью (+ ФОТО)
Каманды пад такімі назвамі ўдзельнічалі ў Кубку горада па пажарна-прыкладным мнагаборстве, якое адбылося ў спартыўнай зале СШ № 2 адразу пасля адкрыцця пляцоўкі. Членамі зборных сталі вучні і бацькі дзвюх гарадскіх школ. Усе конкурсы датычыліся правілаў пажарнай бяспекі. Дзеці і дарослыя “тушылі” пажары вогнетушыцелямі і іншым пажарным абсталяваннем, на руках пераносілі “пацярпелага”, правяралі свае веды ў віктарыне і рабілі многае іншае. Зладжанасць, згуртаванасць каманд выявілася ў выпрабаванні па перацягванні канату: не звяртаючы ўвагі на сцёртыя далоні, ніхто не хацеў саступіць саперніку. У капітанскім конкурсе Аляксандр Кучко і Данііл Буглак прымерылі на сябе пажарнае абмундзіраванне. Падчас мерапрыемства ў перапынках паміж конкурсамі радавалі творчымі нумарамі юныя артысты школы: малодшая каманда па чэрлідзінгу “Светлячкі”, а таксама вакалісты Ян Шульгат і Анатоль Галавач. Напрыканцы спаборніцтва балельшчыкі лікавалі: у Кубку горада перамагла зборная СШ № 2 “Спарта”. Кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак валейбольны мяч.
Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.