ККЗ «Искра» в г. Докшицы приглашает на городской бал и шоу-программу «Лучше всех»
Дэбют забаўляльнай праграмы пад такой назвай завершыць чараду дзіцячых навагодніх святаў, якія ладзілі сёлета работнікі культуры ў райцэнтры. Мерапрыемства, якое адбудзецца ў ККЗ “Іскра” у нядзелю, 14 студзеня, у 15 гадзін, пазнаёміць гледачоў з самымі актыўнымі, кемлівымі, дапытлівымі, артыстычнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ва ўзросце ад 3-х да 10-ці гадоў. Вас чакае сустрэча не толькі з юнымі танцорамі і спевакамі, але і докшыцкай зоркай YouTube, будучай мадэллю подыума і лепшым памочнікам матулі на кухні.
“Чароўны менуэт”
– пад такой назвай 19 студзеня ў ККЗ “Іскра” пройдзе гарадскі баль. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна (пары фарміруюцца загадзя). Абавязковая ўмова – уваход на мерапрыемстве дазваляецца ў бальных і вячэрніх строях. Заяўкі на ўдзел накіроўваюцца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, д.14. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 2-17-20.
Фота Я. Малевіч.