Спорт — неотъемлемая часть жизни Константина Юхновца
Затрыманыя, арыштаваныя – усе гэтыя асобы некаторы час знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання райаддзела міліцыі. У гэтай рэжымнай установе ўсё падпарадкавана строгаму рэгламенту спецыяльных загадаў і інструкцый. Міліцыянеры-канваіры, у іх ліку і Канстанцін Юхнавец (на здымку), уважліва сочаць, каб не было ўцёкаў, суіцыдаў, надзвычайных здарэнняў, праносу ў камеры забароненых прадметаў, парушэння ўнутранага распарадку.
Яшчэ з пятага класа Юхнавец быў апантаны спортам. Здольнасці заўважыў у ім Іван Рацькавіч. Заслужаны трэнер прапанаваў аднойчы Канстанціну наведацца ў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву, каб паглядзець на будучых прафесійных спартсменаў. З таго часу лёгкая атлетыка трывала ўвайшла ў жыццё будучага міліцыянера. Ён не раз быў прызёрам абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, а таксама чэмпіяната Мінскай вобласці. Вучыўся ў Плешчаніцах – вучылішчы алімпійскага рэзерву, у якім было шмат перамог.
Службу ў праваахоўных органах выбраў для сябе нечакана. Тры гады служыў у асобным батальёне міліцыі Мінскага гарадскога ўпраўлення, а затым па сямейных абставінах быў пераведзены ў Докшыцкі РАУС. Спортам займацца не перастаў, наадварот, узмацніў трэніроўкі. У мінулым годзе на абласным чэмпіянаце па легкаатлетычным кросе заняў трэцяе месца. Гэта, безумоўна, паўплывала на тое, што ў агульнакамандным заліку каманда райаддзела заняла першае месца.
Тэкст і фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.