В Докшицком районе огонь уничтожил баню и крышу дачи
У вёсцы Шалагіры Бярэзінскага сельсавета агонь знішчыў будынак лазні. Здарэнне адбылося ў суботу, 23 чэрвеня. Па словах гаспадара, увечары ён выцепліў лазню і пайшоў мыцца. Праз некалькі хвілін убачыў, што дыміцца столь і хуценька выбег, каб папярэдзіць родных аб пажары.
Выратавальнікі пажар патушылі, але, на жаль, акрамя лазні агонь знішчыў дах лецішча, якое знаходзілася паблізу, пашкодзіў яе столевае перакрыццё і маёмасць. Прычына здарэння – парушэнне правіл пры эксплуатацыі пячнога ацяплення ў лазні.
Таццяна МАЙСКАЯ.
Недостает двух фото: первое — голый мужик выскакивает из бани, второе — выставить здание на продажу.