Условия фотоконкурса под названием «Селфи с лебедем» в рамках «Фестиваля двух рек»
Раённы фотаконкурс пад такой назвай у рамках рэспубліканскага Фестывалю дзвюх рэк стартуе 20 ліпеня. Прыняць удзел у ім могуць усе жыхары нашага раёна незалежна ад узросту, полу, роду заняткаў і захапленняў.
На конкурс прадстаўляюцца каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі (не больш за тры ад аднаго ўдзельніка), па наступных намінацыях: “Лебедзі майго горада” (удзельнікі могуць паказваць блізкае суседства чалавека з жывой прыродай), “Я = лебедзь” (фотаздымак на фоне лебедзя (малюнка, цацкі, элемента ландшафтнага дызайну ці дэкору, вышыўка і інш.)), “Лебедзь – сімвал фестывалю” (фота з фестывальнай сімволікай), “Юны фатограф” (удзельнікі – дзеці да 16-ці гадоў), “Нечаканы ракурс” (гумарыстычны фотаздымак, смешныя сітуацыі і г.д.).
Усе прадстаўленыя на конкурс работы павінны адпавядаць адной з заяўленых намінацый. Дапускаецца апрацоўка фотаздымкаў з дапамогай камп’ютарных праграм. Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў рамках, у раздрукаваным (фармат А4) і электронным (фармат JPEG) выглядзе.
Работы прымаюцца да 10 жніўня. Іх трэба дасылаць па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14, кабінет 105 і на электронную пошту: dokdetlib@mail.ru.
Пераможцы фотаконкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (02157) 2-22-51; 8 (029) 219-83-97 (МТС).