18 августа городской посёлок Бегомль отметит своё 436-летие

img_8946Так называецца святочная праграма, прымеркаваная да Дня нараджэння гарпасёлка, якому сёлета спаўняецца 436 гадоў.

Па традыцыі, адкрыццё свята пачнецца з урачыстага мітынгу 18 жніўня ў 11 гадзін каля памятнага знака ў гонар заснавання Бягомля. Затым там жа будзе адслужаны малебен за здароўе і дабрабыт яго жыхароў.
У 13 гадзін на адкрытай сцэне каля Дома культуры пачнецца святочны канцэрт з удзелам
а­нсамбля народнай песні “Раніца” Докшыцкага ГЦК. А ў 15 гадзін бягамальчан чакае паказальнае выступленне клуба “Варкаўт” на спецыяльнай спартыўнай пляцоўцы, адкрыццё якой адбылося сёлета.
Вячэрняя праграма стартуе ў 20 гадзін. У 22 гадзіны неба над Бягомлем расквеціць рознакаляровы феерверк. Затым для землякоў падрыхтавана выступленне мясцовага вакальна-інструментальнага ансамбля.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *