Три праздника в ноябре отмечает главный агроном ОАО «Торгуны» в Докшицком районе Демьян Воронкович
Галоўнае для агранома – добры ўраджай. Дзеля яго ён нястомна працуе на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года: сочыць за выкананнем тэхналогій па вырошчванні культур, выкарыстоўвае прынцыпы севазвароту і ўнясення ўдабрэнняў, валодае арганізацыяй насенняводства і атрымання новых гатункаў. Спецыялісты гэтага профілю ніколі не сядзяць без справы. Іх работа ў нечым пераклікаецца з дзейнасцю ўрача: трэба “зразумець” расліну, па розных прыкметах “прачытаць”, чаго ёй не хапае, і вырашыць праблему. Перамагчы пустазелле, дабавіць мікраэлементы, забяспечыць умовы, каб “падапечны” развіваўся і даваў добры ўраджай.
– Шчыра прызнацца, выбраная прафесія не была для мяне марай з дзяцінства, – распавядае галоўны аграном ААТ “Таргуны” Дзям’ян Варанковіч (на здымку). – Цікавіўся тэхнікай, паступаць збіраўся на механіка. Жыццёвыя абставіны склаліся так, што стаў вывучаць аграномію. Палюбіў яе, мабыць, таксама не з першых дзён, а ўжо тады, калі дасягнуў у працы станоўчых вынікаў, зразумеў, што валодаю сваёй прафесіяй і магу ўносіць уласную лепту ў развіццё раслінаводства рэгіёна. Вось тады і ўзнікла яшчэ большае жаданне авалодваць агранамічнымі тонкасцямі, навыкамі, дадаваць у справу штосьці сваё, распрацаванае і прымененае на практыцы. На ўсё жыццё запомніў, што ўраджай не атрымліваюць, а вырошчваюць.
І па сорак, і па пяцьдзясят цэнтнераў з гектара, былі часы, намалочвалі збожжавых у “Таргунах”. На асобных участках, згадвае Дзям’ян Мікалаевіч, і да сямідзесяці даходзіла. Сёлета парадаваў агранома ўраджай кукурузы. Зялёнай масы ўбралі па 320 цэнтнераў з гектара, зерня намалацілі па 60 цэнтнераў – кармамі забяспечаны дастаткова. Безумоўна, прыемна, калі поспехі заўважаюцца і адзначаюцца граматамі і падзякамі, – іх у вопытнага і кваліфікаванага спецыяліста нямала, у тым ліку і Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Але, па яго прызнанні, найвялікшая радасць агранома, якога, як і любога працаўніка сельскай гаспадаркі, называюць з павагай хлебаробам, – горы залацістага збожжа на зернесушылцы ў жніўні – вынік гадавой нястомнай працы.
Дзям’ян Мікалаевіч адзначае, што Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і АПК для яго адно з найбольш значных святаў, а самы дарагі падарунак у гэты дзень зрабіла для яго жонка Лілія Анатольеўна, калі нарадзіла першынца – старэйшага сына Аляксандра. Да ўсяго яшчэ ў лістападзе сужэнцы Варанковічы адзначаюць гадавіну сумеснага жыцця, і сёлета яна юбілейная – сорак гадоў яны крочаць разам па жыцці. А як здаўна вядома, надзейны тыл забяспечвае спакой, упэўненасць у сабе, жаданне жыць і ствараць і спрыяе перамогам на працоўным фронце.
Ох Дёмьян и гулёна, целых три праздника!
Да, что-то разошлись праздновать