Крулевщинский — самый спортивный край в Докшицком районе
Не першы год Крулеўшчынскі сельсавет трымае ўпэўненую лідарскую вышыню як адна з самых спартыўных тэрытарыяльных адзінак Докшыччыны.
Мяркуйце самі: толькі сёлета зборная сельсавета зноў перамагла на турыстычны злёце сярод арганізацый раёна, стала першай у спартакіядзе па летніх відах спорту, пляжным жаночым валейболе, прызнана лепшай на спаборніцтвах з нагоды Дня фізкультурніка. І гэта без уліку шматлікіх пераможных выступленняў спартсменаў з Крулеўшчыны ў асабістым заліку.
А галоўным застрэльшчыкам і ініцыятарам падрыхтоўкі каманды сельсавета да чарговых іспытаў з’яўляецца інструктар ФСК “Ураджай” Яўген Палячонак, які да ўсяго яшчэ і кандыдат у майстры спорту па грэка-рымскай барацьбе. Як адзначаюць у сельвыканкаме, гэтыя дасягненні — вынік сумеснай дзейнасці людзей, апантаных спортам, сапраўдных энтузіястаў сваёй справы, якія не шкадуюць асабістага часу і сіл на трэніроўкі і выезды на спаборніцтвы. Ёсць паразуменне і з боку кіраўнікоў мясцовых арганізацый, якія ідуць насустрач спартсменам. Усё гэта ў комплексе дае выдатны вынік.
НА ЗДЫМКУ: команда крулеўшчынскага сельсавета.
Фота Я. Малевіч.