Единый день безопасности проходит в Докшицах

vnimanieУ спартыўнай зале СШ № 2 прайшло мерапрыемства ў межах акцыі “Да абароны Айчыны гатовы!”, прымеркаванае да “Адзінага дня бяспекі”. У ім прынялі ўдзел вучні з розных школ раёна.

Напачатку ўдзельнікаў павіншавалі намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Яўген Мацкевіч, выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзялення ДАІ Яўген Хілько, а таксама першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.
На першым этапе ўдзельнікі адказвалі на дзесяць пытанняў, напрыклад: Колькі гадоў служылі вайскоўцы ў царскай арміі? Як называюць салдата, які ахоўвае межы Радзімы? Якая адказнасць пагражае за ўхіленне ад арміі?
Пераможцам інтэлектуальнага конкурсу стаў вучань СШ №1 Кірыл Васілевіч, на другім месцы апынуўся Аляксей Кірзяёнак з Валкалацкай БШ, на трэцім – Уладзіслаў Хардзін з СШ №1.
Затым хлопцы дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку, аджымаліся ад падлогі. Перамогу зноў атрымаў Кірыл Васілевіч, другое месца заняў вучань Параф’янаўскай СШ Аляксандр Казлоўскі, на трэцім – Максім Пярэдня з СШ №2.
У кожным этапе разам з вучнямі ўдзельнічалі таксама праваахоўнікі. Пераможцы Аляксандр Траба, Аляксандр Чарняўскі і Міхаіл Яловік атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.
Затым удзельнікі памерыліся сіламі ў спартландыі: без дапамогі рук даставалі цукерку з талеркі з мукой, абручамі перакатвалі мячы, праходзілі эстафету ў парах, трымаючы тэнісны мячык ілбамі. Усё гэта каманды рабілі зладжана і хутка, падбадзёрваючы адзін аднаго. У выніку перамагла дружба, і ўсе артымалі салодкія падарункі.
Цікавай і насычанай была далейшая праграма мерапрыемства. Маёр міліцыі Андрэй Аверын пазнаёміў хлопцаў з асноўным абмундзіраваннем праваахоўніка, а таксама паказаў, як разбіраецца пісталет Макарава. Супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы Анатоль Віннікаў і Міхаіл Яловік прадэманстравалі некалькі прыёмаў самаабароны. Іх выступленне было відовішчным і суправаджалася бурнымі апладысментамі зацікаўленых падлеткаў.

Таццяна ШУСТОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *