Докшичанка стала участницей шоу церемонии открытия ІІ Европейских игр.
Выпускніца харэаграфічнага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Наталля Сценнік (на здымку) – удзельніца шоу цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.
– Трапіць на мерапрыемства дазволіў удзел у кастынгу танцораў, арганізаваным дырэкцыяй Еўрагульняў, – гаворыць дзяўчына. – Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел каля 600 чалавек, якія маюць харэаграфічныя навыкі і вопыт сцэнічных выступленняў. Ацэньвала падрыхтоўку прэтэндэнтаў рэжысёр-пастаноўшчык Жанна Шмакава, якая і будзе ставіць шырокамаштабнае шоу. Мне пашчасціла трапіць у лік 300 артыстаў, якія прайшлі кастынг. Рэпетыцыі пачнуцца ўжо ў сакавіку.
Наталля, дарэчы, унучка вядомага кіраўніка народнага ансабля «Раніца» Уладзіміра Пусташылы, прафесійна танцуе ў асноўным саставе сталічнай школы танцаў Elgato.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.