ОАО «Завод» Ветразь «- на протяжении многих лет является флагманом промышленной отрасли в Докшицком районе

img_0510ААТ “Завод “Ветразь” – адно з найбольш паспяховых прадпрыемстваў, якое ўжо на працягу многіх гадоў з’яўляецца флагманам прамысловай галіны ў раёне. Яно мэтанакіравана працуе над павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці, павышэннем яе эфектыўнасці, эканоміяй паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. За стабільна высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця калектыў неаднаразова заносіўся на раённую і абласную Дошку гонару. Дырэктар завода дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Сіўко ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Адна з апошніх узнагарод – Падзяка абласнога выканаўчага камітэта за лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2018 годзе. 

– Калі чалавек упэўнены ў заўтрашнім дні, мае дастойную зарплату за сваю працу, адчувае падтрымку і клопат кіраўніцтва, ён здатны на многае, – лічыць Анатоль Сіўко.
Да дырэктара, ведае кожны рабочы завода, можна звярнуцца, калі ўзнікла праблема, у любы момант, і ён абавязкова пастараецца дапамагчы. Але і ў адказ патрабуе адпаведных адносін да ўкладу ў агульны поспех прадпрыемства. Уладкавацца на завод няпроста, але і звальненняў па прычыне парушэння працоўнай дысцыпліны таксама няма, як і абавязаных асоб, прадстаўнікоў іншага вядомага кантынгенту. За гэтым пільна сочыць Савет прафілактыкі прадпрыемства.
Арганізацыі аховы працы, вытворчым і бытавым умовам можна пазайздросціць. У вытворчых памяшканнях, душавых, пакоі для прыёму ежы пануюць парадак і чысціня. Ва ўсіх падраздзяленнях ёсць устаноўкі з бутыляванай вадой, а сцены адміністрацыйнага будынка ўпрыгожваюць шматлікія інфармацыйныя стэнды. Выкананне патрабаванняў культуры вытворчасці і быту пільна кантралюе спецыяльная камісія, якую, дарэчы, узначальвае сам дырэктар.
Зарплата, большая за тысячу рублёў, – не адзіны матэрыяльны стымул, які лепш за любы кантракт трымае людзей на заводзе. Яго работнікам выплачваецца матэрыяльная дапамога на аздараўленне, пры ўступленні ў шлюб, у сувязі з нараджэннем дзіцяці, на набыццё сельгаспрадукцыі, аплату кошту санаторна-курортнай пуцёўкі і іншае. Бацькам, якія маюць дзяцей-школьнікаў, да 1-га верасня была аказана дапамога ў памеры 226 рублёў на кожнага вучня. Жанчыны-маці атрымалі па 73,5 рубля. Шматдзетным бацькам, якія маюць права на дадатковы свабодны дзень, ён аплачваецца з прыбытку прадпрыемства ў памеры сярэдняга дзённага заробку. Зараз гэтай ільготай карыстаюцца дзве сям’і.
Завадчане атрымліваюць абанементы ў водна-аздараўленчы цэнтр, з задавальненнем наведваюць трэнажорную залу, актыўна ўдзельнічаюць у раённых спартыўных святах, культурна-масавых мерапрыемствах, інтэлектуальных гульнях. Рыхтуюць святы і ў сябе на прадпрыемстве. Раз у месяц добраахвотная народная дружына завода разам з праваахоўнікамі нясе дзяжурства па ахове грамадскага правапарадку. А ў летні сезон абавязкова арганізоўваюцца турыстычныя паездкі.
Матэрыяльна забяспечанае, сацыяльна абароненае, цікавае і насычанае жыццё работніка – гэта тое, да чаго павінен імкнуцца кожны калектыў, каб адпавядаць рэаліям сённяшняга дня.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Анатоль Сіўко з прадстаўнікамі калектыву завода “Ветразь”, які прызнаны лепшым сярод прамысловых прадпрыемстваў раёна па выніках дзейнасці ў 2018 годзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *