Республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!» пройдёт в Докшицком районе
Пад такой назвай з 11 па 31 сакавіка ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. У ёй прымуць удзел актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мэта акцыі – фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Умець не разгубіцца ў небяспечнай сітуацыі, своечасова адрэагаваць, дапамагчы сабе і аказаць дапамогу тым, хто побач, – задача, з якой вучаць спраўляцца выратавальнікі. Яны адправяцца ў школы, дзе правядуць з вучнямі ўрокі бяспекі. Каб заняткі былі цікавымі і запамінальнымі, падрыхтаваны віктарыны, квэст-гульні, прагляд мультыплікацыйных фільмаў. У сельскіх населеных пунктах пажарныя навучаць жыхароў, як правільна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі па сігнале “Увага ўсім!”.
Акрамя гэтага, будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі МНС “Печкі-лавачкі” – па пячным ацяпленні, “Жучкі-павучкі” – па эксплуатацыі электраабсталявання.
І. Скурат, інспектар прапаганды РАНС.