Школьники Докшицкого района получили важнейший документ
Дваццаць тры школьнікі раёна атрымалі важнейшы дакумент – пашпарт — у дзень святкавання 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.
На ўрачыстым мерапрыемстве адчувалася, як хваляваліся падлеткі. Усяго праз некалькі хвілін яны атрымаюць статус паўнапраўных грамадзян Рэспублікі Беларусь. З заміраннем сэрцаў слухалі віншаванне старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч.
– Знамянальна, што менавіта ў час святкавання Дня Канстытуцыі, нашым хлопцам і дзяўчатам уручаюцца пашпарты – асноўны дакумент чалавека, — сказала яна. – Хай гэта падзея стане для вас днём адліку, калі вы з гонарам і ўпэўненасцю будзеце казаць: “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь!” Але, каб вымавіць гэтыя словы, мала быць патрыётам, мала проста любіць сваю радзіму і бацькоў, – трэба яшчэ і зрабіць свой унёсак у развіццё Беларусі, каб наша краіна была самай лепшай.
Урэшце надышла ўрачыстая хвіліна. Пашпарты юным грамадзянам ўручылі Валянціна Рандарэвіч і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Ганна Ліпніцкая. Некалькі хвілін – і на сцэне ўжо стаяць паўнапраўныя грамадзяне Беларусі.
Ад імя ўсіх маладых людзей, якім выпаў гонар першымі атрымаць пашпарты ва ўрачыстай атмасферы, выступіла вучаніца СШ №1 Марыя Казлоўская.
– Рана ці позна, але дзяцінства заканчваецца. Прыходзіць час перамен і ўвасаблення сваіх мар у жыццё. Мы добра разумеем, што ад нашага пакалення залежыць будучыня ўсёй краіны. Атрымаўшы ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, будзем старацца сваёй вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя роднай Дошыцкай зямлі, – сказала яна.
Мерапрыемства завяршылася канцэртнай праграмай з удзелам творчых калектываў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. У іх выкананні гучалі патрыятычныя песні, напоўненыя вялікай любоўю да роднай краіны.
Таццяна САКОВІЧ.