Докшицкий автоклуб гастролирует по району

avtoklubДокшыцкі аўтаклуб працягвае наведваць маланаселеныя і аддаленыя вёскі раёна. Нядаўна з канцэртнай праграмай артысты пабывалі ў Валкалацкім сельсавеце. У Будзічах яны падарылі музычныя падарункі мясцовай стогадовай юбілярцы Ганне Будзіч. Шчырымі апладысментамі сустракалі кіраўніка аўтаклуба Алега Калягу, саліста народнай студыі “Калейдаскоп” Валянціна Салаўёва і вядомага музыканта-віртуоза Аляксандра Букатага жыхары Вішнёўцаў і Малякова (на здымку).

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *