Нарушения, выявленные в ходе рейда по населенным пунктам Докшицкого района.
Аглядавая камісія правяла рэйд у межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам», у час якога наведала домаўладанні асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама беспрацоўных грамадзян, пенсіянераў і інвалідаў у Крулеўшчыне, Крыпулях і Гняздзілаве.
Будынак па Савецкай, 120 у Крулеўшчыне складана назваць жыллём. Каб зайсці у яго, дзверы прыйшлося адставіць убок, бо на іх не было завесаў і яны проста стаялі. Гаспадар прабурчаў, што хаце больш за паўвека, а таму і развальваецца. Але яму добра. А тое, што печ у няспраўным стане, заўважыў, калі ацяпляльны сезон ужо закончыўся. Праўда, на днях паспрабаваў усё ж працепліць ў хаце, але спрацаваў апавяшчальнік. Шмат заўваг выклікаў і стан электраправодкі, за што домаўладальнік атрымаў папярэджанне.
Зазірнула камісія ў дом, дзе ў мінулым годзе адбыўся пажар. Гаспадара, што заснуў з цыгарэтай, тады варатаваў сусед, які пачуў гук апавяшчальніка. Прасачыць, ці выконвае цяпер мужчына правілы бяспекі ж, немагчыма, але ж пасля здарэння ён набыў яшчэ адзін апавяшчальнік.
Энергаінспектар звяртае ўвагу на тое, што ў хаце адключана электрычнасць.
— Гэта за даўгі былога гаспадара, — удакладняе суразмоўца. — Вось ужо восем гадоў жыву тут без святла. Кнігі чытаю, за тэленавінамі да суседзяў хаджу.
У хаце шматдзетнай маці Кацярыны Крот электрычнасць ёсць, а вось парадку як не было, так і няма.
— Гэта сям’я на нашым пастаянным кантролі, — удакладняюць члены камісіі. — Дзе б ні жыла гэтая гаспадыня, хаця гэтым словам яе цяжка назваць, — усюды разводзіць бардак. Вось і ў гэтай хаце тое самае. А сама яна зараз у раддоме. Атрымліваецца, што ў гэты сметнік яна хутка прывязе немаўмятка.
Не вельмі рады былі рэйдавай брыгадзе і ў Крыпулях. Праблем у сям’і Калягаў — пісаць не перапісаць. Але заўвагі па электраправодцы, стане печак і іншыя гаспадары прапускаюць міма вушэй.
— Няўжа вам не страшна за сваіх дзяцей? — пытаюцца інспектары.
— Страшна, — адказвае гаспадыня, — але ж вы ўсе прэтензіі гаспадару прад’яўляйце. Чаму прыязджаеце, калі яго дома няма? Я ж у правады не палезу! А ён мяне не слухаецца.
Падчас мерапрыемства амаль усе домаўладальнікі атрымалі рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Акрамя гэтага, выратавальнікі звярталі ўвагу на захаванне супрацьпажарнага рэжыму, асабліва пры спальванні смецця, што зараз з’яўляецца адным з самых актуальных пытанняў.