Поздравление с Праздником труда
Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы – 1 Мая.
Гэта вяснавое свята адзначана асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто любіць працаваць, хто сваімі рукамі стварае будучыню. Наша агульнае імкненне стварыць лепшае жыццё для дзяцей, унукаў, родных, жыць у міры і згодзе з’яўляецца надзейным падмуркам для нашых сем’яў, а агульныя дасягненні — гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Выказваем удзячнасць усім, хто сваёй сумленнай працай уносіць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё раёна, тым, хто працаваў на дабрабыт Докшыччыны шмат гадоў і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Жадаем вам мірнай працы, моцнага здароўя. Няхай шчасце і радасць пануе ў кожным доме. Няхай цёплае майскае сонейка зараджае вас сваёй энергіяй, а святочны настрой і любоў да жыцця заўсёды будуць з вамі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.