В Докшицах ярко и весело отметили Международный день защиты детей (+ ФОТО)

img_0560Першы летні дзень у райцэнтры быў не толькі спякотным і сонечным, але і багатым на конкурсы, песні, падарункі і іншыя забавы – Докшыччына святкавала Міжнародны дзень абароны дзяцей. На мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

Плошча імя І. С. Палявога поўнілася дзецьмі, якія каталіся на арэлях, скакалі на батутах, малявалі. Аматары разумовых конкурсаў тоўпіліся ля работнікаў РАНС, якія праводзілі віктарыну на веданне правілаў бяспекі.
Дырэктар Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вольга Сушко ўзнагародзіла пераможцаў раённага песеннага конкурсу “Вясковы жаўранак”. Сярод іх у намінацыі “Вакальная творчасць” вылучыліся Анастасія Маеўская, Яна Бабровіч, Марыя Апенка, Лізавета Цягуновіч, Ксенія Паляніна, Ксенія Кавалёнак, Юлія Сачына, Лізавета Касцюковіч, Юлія Круковіч, Кацярына Крук, Крысціна Бурдо і Ксенія Бабіч. У намінацыі “Вакальная творчасць. Вакальны ансамбль” былі адзначаны дыпломамі вакальная група “Канфеці” з аграгарадка Крулеўшчына, вакальны калектыў Валкалацкага СДК і трыа Прудніцкага СДК.
Метадыст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч падвяла вынікі раённага фотаконкурсу “Зазірніце ў сямейны альбом”. У шэрагу пераможцаў былі названы Вольга Яловік, Анастасія Паўлючэнка, Кацярына Крук, Вольга Стадольнік, Яна Карніловіч, Сняжана Русак, Святлана Лісоўская, Кацярына Тубалец, Кацярына Зубарава і Алеся Сіндрэвіч.
Конкурсная праграма “Джунглі клічуць” і канцэрт юных талентаў зрабілі святкаванне яшчэ больш разнастайным. Свята працягвалася яшчэ і ў нядзелю. На бераг гарадскога возера запрасіў фестываль фарбаў “Холі”. І не было сярод дзяцей шчаслівейшых, чым тыя, каму было дазволена бацькамі размалявацца ў розныя колеры вясёлкі. У ККЗ “Іскра” прайшоў канцэрт вакальнага ансамбля “Пліса” са Смалявіч, удзельнікі якога выканалі ўсім вядомыя песні ў арыгінальнай аранжыроўцы і атрымалі масу станоўчых водгукаў ад удзячнай публікі.
Таццяна САКОВІЧ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *