С 1 августа шиномонтаж в агрогородке Торгуны ждет первых клиентов
Дзякуючы субсідыям на адкрыццё ўласнай справы ў грамадзян, якія маюць статус беспрацоўных, з’явілася магчымасць змяніць яго на прадпрымальніка.
– Такі від фінансавай падтрымкі, як субсідыя, аказваецца на падставе Палажэння аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, зацверджанана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 342, – паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская. – У 2017 годзе субсідыя была прадастаўлена двум беспрацоўным жыхарам раёна ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэта пражытачнага мінімуму на агульную суму 4198,29 рубля. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама Докшыцкі раён аднесены да тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. У адпаведнасці з Пастановай, пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўным прадастаўляецца субсідыя ў памеры 15-кратнай велічыні БПМ. Фінансавую дапамогу могуць атрымаць беспрацоўныя грамадзяне, якія напрацягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі не змаглі працаўладкавацца альбо зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі.
Асаблівая ўвага, вядома, надаецца стварэнню новых рабочых месцаў. Пазнаць тонкасці вядзення бізнесу навічкам дапамагаюць на спецыяльных курсах. Большасць з ахвотнікаў працаваць на сябе выбірае знаёмую сферу дзейнасці. Віктар Каросцік з аграгарадка Таргуны (на здымку) – яркі таму прыклад. Віктар Анатольевіч працаваў у прыватніка вадзіцелем, а як звольніўся, задумаўся пра ўласную справу. Сёлета закончыў курсы па асновах бізнес-планавання, атрымаў субсідыю ў памеры больш за 3360,30 рубля. Гэтых сродкаў хапіла для таго, каб укамплектаваць тое абсталяванне, якое ў яго ўжо было закуплена за ўласныя сродкі. Набыў шынамантажны і балансіровачны станкі, два кампрэсары, прафесійныя дамкраты і іншае для правядзення шынамантажных работ. З першага жніўня прадпрымальнік чакае першых кліентаў ў Таргунах, па завулку Школьным, 2.