В Докшицах проходит выездная летучка главных редакторов СМИ Витебской области
На ёй будуць абмеркаваны “Стан і развіццё сучаснай рэгіянальнай газеты: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць”. У праграме лятучкі знаёмства з сучаснымі тэхналогіямі суправаджэння інтэрнэт-версіі газеты “Родныя вытокі”, прасоўваннем кантэнту і маркетынгавымі хадамі, вопытам работы рэдакцыі ў сацыяльных сетках, агляд раённай газеты незалежным экспертам, работа рэдакцый па асобных тэматычных напрамках. Акрамя гэтага, удзельнікаў мерапрыемства чакае экскурсія па горадзе з ускладаннем кветак ля помніка Героя Савецкага саюза І.С. Палявога, наведванне сельгаспрадпрыемства ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” з дэманстрацыяй старажытнага абраду “Зажынкі”. Таксама ў праграме лятучкі наведванне мемарыяльнага комплексу “Праклён фашызму” і Бягомльскага музея народнай славы, аглядная экскурсія па аб’ектах прыдарожнага сэрвісу, прамысловай вытворчасці і сацыяльных аб’ектах Бягомльскага сельсавета. Больш падрабязна пра сустрэчу галоўных рэдактараў газет Віцебшчыны чытайце ў бліжэйшым нумары “Родных вытокаў”.