В Докшицком районе определены места, запрещенные для проведения пикетирования с целью сбора подписей
На падставе артыкулаў 24, 61, 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння грамадскага парадку пры правядзенні пікетавання для збору подпісаў выбаршчыкаў членамі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў РАШЭННЕ №647 ад 21.08.2019 г.:
1. Забараніць правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання на адлегласці, меншай за 20 метраў ад будынкаў Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда і пракуратуры Докшыцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.
2. Аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама:
2.1. забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання;
2.2. прыняць меры па папярэджанні збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў не адведзеных для гэтых мэтаў месцах.
3. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама размясціць на афіцыйным сайце райвыканкама і апублікаваць у раённай газеце “Родныя вытокі” дадзенае рашэнне.
4. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама А. Э. Палачаніну і начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама С. М. Каралевіча.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта
А. Л. Пінчук.
Кіраўнік спраў Н. С. Ждановіч.