Валаам глазами докшицких паломников

dav

Так, бывае, называюць Валаам, знаходзячы падабенства ў востраўным становішчы, аддаленасці ад свету і той высокай духоўнай атмасферы, якая стваралася многімі пакаленнямі манахаў і якая паспяхова адраджаецца зараз. Валаам – гэта адно з самых цудоўных месцаў, куды, прыехаўшы
адзін раз, хочацца вяртацца зноў і зноў: велічная Ладага, прыгожыя контуры берагоў, нагрэтыя сонцам гранітныя скалы, хвойныя духмяныя лясы, гаючае прахалоднае паветра, ад якога кружыцца галава, і спакойныя загадкавыя лясныя азёры. І сярод гэтай неверагоднай паўночнай прыгажосці ўзвышаюцца праваслаўныя святыні. На Валаам прыязджае шмат людзей, шмат моладзі, вядомых асоб, яго любяць сілавыя структуры Расіі. Быў тут і Уладзімір Пуцін, у апошні раз прыязджаў, як вядома, разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Не так даўно давялося пабываць там і паломнікам Полацкай епархіі, сярод якіх была і аўтар гэтых радкоў.img_20190808_111536 img_20190808_114832 img_20190809_111517 img_20190809_161506 img_20190809_161515 img_20190809_162646

Жыццё ў паломніцкай паездцы непасрэдна на Валааме доўжылася толькі тры дні, але і пасля іх неверагодна цяжка было вяртацца ў свецкае жыццё, якое ўжо бачылася як “суета сует”, дробязным і нікчэмным. Адразу стаў зразумелым учынак полацкага хлопца, які месяц таму паехаў з маці ў падобную паломніцкую паездку, пабыў на Валааме і адмовіўся вяртацца ў горад. Застаўся на востраве працаўніком. Зараз ён там будуе гасцініцу для паломнікаў, і ўжо мы вазілі яму гасцінец ад мамы. На пароме па Ладазе плыла з намі студэнтка з Піцера, якая два тыдні па рэкамендацыі знаёмай працавала ў скіце: рыхтавала трапезу для яго насельнікаў. Дзяўчына, якая да гэтага толькі чытала пра манастыры, была ў поўным захапленні.
– Я не думала, што такой духоўнай велічыні людзі (манахі) яшчэ ёсць на зямлі, – распавядала яна. – Мы падымаліся вельмі рана, ішлі на малітву, працавалі, і ўсё было ў радасць. Таму што нашы намаганні, наша праца – гэта дробязь у параўнанні з жыццём манахаў, якія дзень і ноч моляцца за ўсіх нас…
Манаскае жыццё на Валааме, якое вядзе свой адлік з Х стагоддзя, аднавілася ў 1989 годзе. Сваю дзейнасць манастыр часова спыняў у 1940 годзе, калі Валаам, які ў 1917-м адышоў да Фінляндыі, зноў стаў належаць СССР. Тагачасныя манахі, баючыся рэпрэсій, па лёдзе Ладажскага возера пакінулі востраў, перайшлі дзяржаўную мяжу і заснавалі ў Фінляндыі манастыр, які назвалі Новы Валаам. Зараз на рускім Валааме адноўлена 11 скітоў. Пабудаваны новы Свята-Уладзімірскі скіт з храмам у імя Усіх Святых у зямлі Расійскай вядомых. У скіце знаходзіцца рэзідэнцыя Патрыярха Маскоўскага І Усяе Русі, іканапісная майстэрня і музей гісторыі Валаамскага манастыра. Манастыр мае свой флот, транспарт, канюшню, малочную ферму, разводзіць фарэль, збірае багаты ўраджай ва ўласных садах, вось-вось пачне дзейнічаць вялікая пчаліная гаспадарка. З дзівос: на шыраце, дзе лета доўжыцца толькі два месяцы, і тыя не вельмі шчодрыя на сонца, выспяваюць дзясяткі гатункаў яблыкаў, агрэсту, парэчак, ёсць нават вінаград. Здаўна манахі Валаама прытрымліваліся правіла: што ўзяў ад прыроды, тое і трэба вярнуць. Таму фарэль яны вырошчваюць самі на фарэлевых фермах, а на жывёлагадоўчай – кароў, што выглядаюць, як лялькі, і даюць па 22 літры малака. Дарэчы, у час знаходжання на востраве манахаў бачылі толькі на ранішняй службе ў пяць гадзін і яшчэ пару чалавек днём. Яны вельмі занятыя, нясуць послух у працы і малітве. Галоўнае прызначэнне Валаама ад Бога – быць месцам адасобленай манаскай малітвы, месцам подзвігаў. Ёсць яшчэ Валаам духоўны, Нябесны, і мы можам у ім знаходзіцца. Толькі для гэтага трэба не расслабляцца, а трываць усе часовыя спакусы і непрыемнасці, усю тую скруху, непазбежную ў чалавечым жыцці, дзеля жыцця вечнага. Пабыўшы на Валааме, памаліўшыся ў яго храмах і скітах, да разумення гэтай ісціны прыходзіш сам, колькі б гадоў табе ні было. Чалавек і ў 70 працягвае вучыцца. Магчыма, і Гасподзь памілуе, калі ўбачыць нашу барацьбу за жыццё хрысціянскае з пакорнасцю і пакаяннем.
У кожнага свой послух. У манахаў скіта Усіх Святых – штодзённае чытанне Псалтыра па загінулых воінах і чытанне памінальных сінодзікаў. Ва ўзгаданы скіт жанчыны дапускаюцца толькі адзін раз у год, у свята Усіх Святых, падчас крыжовага шляху ад Спаса-Ператварэнскага сабора. Манах Агафон – кадравы ваенны, афіцэр, у мантыю пастрыжаны ў 2013 годзе, чытае Псалтыр штодзённа па загінулых воінах Расіі, пачынаючы ад Першай сусветнай вайны. Сінодзік свяціцеля Афанасія налічвае 3001 імя. Менавіта Валаам стаў першым, хто пачаў аднаўляць спісы абаронцаў Расіі, як таго хацеў Мікалай Раманаў малодшы (старэйшы сын цара Мікалая ІІ), галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі ў пачатку Першай сусветнай вайны. Для гэтай мэты ён ахвяраваў сродкі на будаўніцтва каплічкі ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці, дзе, згодна з яго задумамі, 12 старцаў-схімнікаў чыталі б дзень і ноч Псалтыр і здзяйснялі служэнне за памін душы ўсіх воінаў, загінулых за Веру, Цара і Айчыну. Сучасныя насельнікі скіта Смаленскай іконы Божай маці і Усіхсвяцкага скіта аднавілі тую святую справу, і іх працай адбываецца штодзённае непарыўнае чытанне неўсыпальнага Псалтыра. Памінаюцца 74 тысячы воінаў, а яшчэ загінулыя ў Вялікую Айчынную вайну, ленінградскую блакаду, у Афганістане, Чачні і Сірыі, сотні тысяч рэпрэсіраваных, больш, чым некалі ў Рымскай імперыі, лепшых людзей, якія быццам бы перашкаджалі будаваць светлае будучае. Чалавеку з міру і тры гадзіны адстаяць на службе ў манастыры цяжка, а яго насельнікі робяць гэта кожны дзень, і не адзін раз. Глядзіш на іх, калі яны ў манаскіх чорных клабуках, усе як на падбор, высокія, статныя, ідуць на малітву, і думаеш: яны і ў міру не згубіліся б, адбыліся, але выбралі служэнне Госпаду. Гэта і ёсць духоўны подзвіг, і яго ацэньваюць па гонары ўсе, каму даводзіцца пабываць на святой Валаамскай зямлі. А пабыць там трэба хоць раз у жыцці кожнаму верніку, каб адчуць, што ёсць зусім іншыя каштоўнасці, чым звыклы бытавы камфорт, усеўладарны Інтэрнэт і такая частка цела, як смартфон. Там, дзе самая посная і простая страва есца так, быццам гэта ананас з рабчыкам, нічога з пералічанага вышэй непатрэбна. Ласка Божая замяняе ўсё, “весяліць сэрца” і робіць унутры так хораша і мірна, што здаецца, быццам ты дасягнуў ідэала дасканаласці.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Один комментарий для “Валаам глазами докшицких паломников

  • 27.08.2019 в 3:54 пп
    Permalink

    День добрый, Тамара.Читала статью, едва сдерживая слезы.Удивительное место.Удивительно, что удалось передать настроение от кракого паломничества в это место Божиего присутствия, столь реально осязаемого, которое не разрушают многочисленные гости.Это просто чудо, что Ваалам и Ладожское озеро были во время нашего пломничества такими радушными и гостеприимными.В душе родилось ощущение ранимости и хрупкости окружающего мира и мысль, как много может человек для него сделать при желании.Спасибо, уважаемая Тамара, что получилась выразить родившиеся от поездки чувства и эмоции.Ольга Л.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *