Докшицкий район присоединился к международной акции “У гонар агульнай Перамогі” (+ ФОТО)

img_9351У чацвер на тэрыторыі раёна распачаліся мерапрыемствы першага этапу міжнароднай акцыі “У гонар агульнай Перамогі”. 

Дадзеная акцыя стварае новую культуру памяці пра Вялікую Айчынную вайну, абумоўленую тым, што свет уваходзіць у новую эпоху, дзе не будзе жывых відавочцаў падзей. Адзінай сведкай застанецца палітая крывёю зямля, дзе адбываліся ваенныя дзеянні, гінулі воіны і мірнае насельніцтва. Пакуль час не сцёр падзеі і даты, вырашана сабраць яе ў адной прасторы крыпты Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць ахвяр выратаванню Айчыны паслужыўшых у Мінску для вечнай малітоўнай памяці. Такім чынам будуць адноўлены ў народнай памяці ўсе, хто змагаўся, здабываючы агульную Перамогу ў розных кропках баявых дзеянняў мінулай вайны. Правядзеннем акцыі займаецца Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння.
На першым этапе акцыі ажыццяўляецца забор зямлі – маленькай драбніцы з кожнага пахавання, якая кладзецца ў палатняны мяшэчак, потым будзе сабрана ў адной капсуле і перададзена ў сталіцу. У першы дзень у нашым раёне гэта было зроблена ў населеных пунктах Сасноўка, Маргавіца Бягомльскага сельсавета і самім гарпасёлку. Ва ўрачыстай цырымоніі забору зямлі прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, ваенны камісар раёна падпалкоўнік Віталь Леснічэнка, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянцін Якушэўскі, старшыня Бягомльскага сельвыканкама Мікалай Трахінін, моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскасці. Ля кожнага помніка, дзе адбывалася дзея, ускладаліся кветкі, а ў Бягомлі ля брацкай магілы прайшоў мітынг памяці.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: у час цырымоніі забору зямлі ў вёсцы Сасноўка.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *