Как работает студия Марины Коляда
Марына Каляда ўжо 26 гадоў кіруе ўзорнай студыяй выяўленчага мастацтва ”Вясёлка” ў Докшыцкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі, дзе деці з другога па 11 клас займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.
Настаўніца імкнецца арыентавацца на жаданні кожнага асобнага дзіцяці і дапамагчы выявіць яго схільнасці і таленты. Некаторыя з іх працягваюць займацца творчасцю і пасля таго, як скончаць школу: хто пойдзе вучыцца на архітэктара, хто застанецца працаваць у цэнтры.
— Спрабуем сілы ў розных жанрах выяўленчага мастацтва. Робім аплікацыі, канструіруем з паперы, шэрсці, скуры. Засвойваем такія віды творчасці, як стымпанк, мікс-медыя, дэкупаж, пап’е-машэ. Ствараем аб’ёмныя лялькі ў розных тэхніках, малюем гуашшу, акварэллю. Вельмі папулярным матэрыялам з’яўляецца фааміран. Ён унікальны тым, што вельмі добра паддаецца апрацоўцы, каляровы і яркі. Дзеці робяць з яго букеты, заколкі, брошкі, абадкі і іншыя ўпрыгожванні.
Засвойванне новых тэхнік і новыя тэмы заўсёды даюць стымул паказаць сабе. Кожны месяц выхаванцы студыі прымаюць удзел у конкурсах, як у абласных, так і ў рэспубліканскіх. Падапечныя Марыны Каляды ўжо прадстаўлялі свае работы на міжнародных конкурсах ў Швецыі і Балгарыі, а таксама ездзілі на майстар-класы па вітражы ў Віцебск.
Марына Вітальеўна кажа, што дзяцей нельга прымушаць займацца тым, што ім не падабаецца – у такім выпадку просто не будзе ніякага выніку. Яны павінны паспрабаваць сябе ў розных жанрах мастацтва і зразумець, якая справа ім больш па душы. Тады яны будуць мець матывацыю да развіцця.
Настасся ФЕШЧАНКА.
Фота аўтара.