“Маёй любімай матулі прысвячаецца”
Пад такой назвай раённы камітэт ГА “БРСМ” праводзіць конкурс фотаздымкаў, прысвечаны Дню маці.
Да ўдзелу прымаюцца аўтарскія работы ў электронным і друкаваным варыянтах фармату не менш за А4. Удзельнікі, а гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, маюць права прадаставіць не больш за тры работы. Аўтар павінен абавязкова ўказаць імя і прозвішча, месца работы, кантактны тэлефон, назву фотаздымка і адну з наступных намінацый:
“Маці і дзіця”, “Маміны вочы”, “У чаканні цуда”, “Сямейнае шчасце”, “Маміны памочнікі”, “Матуля і я – лепшыя сябры”, “Матулі ўсялякія патрэбныя, матулі ўсялякія важныя”.
Фотаработы прымаюцца з 1 па 7 кастрычніка па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14, каб 107, а таксама на электронны адрас Тэл. +375 (29) 8910236.