Визит в Докшицы евреев из США

img_9248wТак, як вядома, клічуць сябе людзі габрэйскай нацыянальнасці, продкі якіх ў розны час жылі ў Докшыцах, але ў пошуках лепшай долі з’ехалі ў іншыя краіны. Часцей за ўсё у казачную, па аповедах, Амерыку. Але ў іх памяці навечна засталіся ўспаміны пра радзіму, якія яны здолелі перадаць сваім нашчадкам.
Сёлета вядомы кіраўнік суполкі амерыканскіх габрэяў у ЗША Арон Гінзбург, які некалькі дзён знаходзіўся ў нашым раёне, прывёз з сабой Эльханана Пераса, Шэры Дайманд, продкі якіх Маркманы, Мэндэлі, Гольдманы жылі некалі ў Докшыцах. Маці Эльханана за некалькі тыдняў да знішчэння гета ўдалося ўцячы, трапіць да партызан і гэтым самым уратавацца. Продкі Шэры выехалі ў Амерыку яшчэ ў ХІХ стагоддзі, але звесткі пра малую радзіму пад назвай Докшыцы перадаваліся ў гэтай сям’і з пакалення ў пакаленне, як і ў сям’і Мошы Бар-Зева, які прыехаў з Ізраіля і далучыўся да групы Арона.
У час прыезду госці мелі сустрэчу са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком, у час якой падзякавалі за тую вялікую работу, якая была праведзена ў горадзе з помнікамі, што захаваліся на месцы разбураных у 60-я гады старажытных габрэйскіх могілак. У мінулы прыезд Гінзбурга аб гэтым была дамоўленасць, і вось сёлета ў час суботніка пахавальныя камяні перанесены з тэрыторыі РЭСа на могілкі па вул. Маякоўскага.
У Параф’янаве і Докшыцах габрэі прайшлі шляхам смутку пакутнікаў гета, якіх у 1942 годзе вялі па ім на расстрэл. Шэсце, у якім былі школьнікі, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці, узначалілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Яно закончылася жалобнай цырымоніяй, у час якой пад гукі скрыпкі габрэі маліліimg_9160wimg_9090weся, спявалі сваю адвечную песню пра памерлых пакутнікаў, што заўсёды жывуць у іх памяці. Паклалі каменьчыкі, як сімвал бясконцага жыцця, а беларусы – кветкі і ўсе разам ушанавалі памяць мінутай маўчання.
У Параф’янаве Арон Гінзбург зноў сустракаўся з Марыяй Балаш, сям’я якой у вайну хавала вязняў гета. Пашчасціла яму пазнаёміцца і з іншымі вяскоўцамі, якія хоць і былі ў вайну яшчэ невялікімі дзецьмі, але запомнілі некаторыя эпізоды таго страшнага часу. Сваімі ўспамінамі пра сумны лёс параф’янаўскіх габрэяў падзялілася Яніна Вайцяховіч. Шмат цікавага расказаў дырэктар школы Віктар Каросцік. Па дарозе ў Докшыцы госці завіталі ў Азарцы, дзе таксама правялі жалобную цырымонію, усклалі да помніка кветкі.
Кранае, як габрэі па драбніцах аднаўляюць гісторыю свайго шматпакутнага, стагоддзямі гнанага народу, клапатліва захоўваюць яе. Яны задаволены тым, як разумеюць іх і падтрымліваюць у Беларусі, у прыватнасці, у нашым раёне. Акрамя Докшыц і Параф’янава, амерыканскія госці пабывалі яшчэ ў Бягомлі, Глыбокім, Даўгінаве, Барысаве, Давід-гарадку і іншых населеных пунктах, дзе знайшоў спачын прах іх продкаў.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: па шляху смутку ў Параф’янаве; гучыць памінальная малітва; з моладдзю Докшыц пасля жалобнага мітынгу.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *