Как дети видят современную почту
Напярэдадні Сусветнага дня пошты, які штогод адзначаецца 9 кастрычніка, трэцякласнікі СШ № 1 г. Докшыцы актыўна паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Пошта вачамі дзяцей”. Праз свае творы юныя мастакі пастараліся паказаць, як яны бачаць сучасную пошту і што ведаюць пра гэту службу. Дзеці малявалі транспарт, якім дастаўляюцца пасылкі і лісты. Папулярным героем іх работ стаў паштовы голуб. Сярод яркіх цікавых малюнкаў вылучаўся эскіз з выявай будынка паштовага аддзялення нашага горада Насці Палячонак. Менавіта гэты твор і стаў пераможцам конкурсу. На другім месцы не менш прыкметная работа Варвары Церах, якая бачыць пошту стракатай і вясёлай. Трэцяе месца атрымаў сімпатычны паштальён Печкін Алесі Палачанінай.
Выстава дзіцячых малюнкаў упрыгожыла фае паштовага аддзялення, у якім і адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Падарункі рабятам уручылі супрацоўнікі Докшыцкага РВПС Таццяна Грыцкевіч і Алена Абымаха, пасля чаго Таццяна Іосіфаўна пазнаёміла ўдзельнікаў конкурсу з правіламі афармлення канвертаў, расказала пра цікавы праект посткросінг, дзякуючы якому можна абменьвацца паштоўкамі з калекцыянерамі з ўсяго свету (на здымку).
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.