Трэнінг для старшынь камісій
Учора на ўчастку для галасавання № 3 г. Докшыцы прайшоў трэнінг для кіраўнікоў участковых камісій, маюцца на ўвазе старшыні, іх намеснікі і сакратары камісій акругі.
Тэма названых практычных заняткаў “Рэалізацыя прынцыпаў адкрытасці і галоснасці пры правядзенні выбараў”, якія праводзіліся ў форме дзелавой гульні, накіравана на засваенне патрабаванняў выбарчага заканадаўства ўдзельнікамі трэнінгу, фарміраванне ў іх навыкаў правільнага выканання выбарчых працэдур і вырашэнне сітуацый, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання. Ажыццяўлялася гэта з дапамогай змадэляваных умоў работы ўчастковай камісіі у час датэрміновага галасавання і на дзень выбараў. Практычна ўсе сітуацыі, якія прапаноўваліся для разгляду, былі заснаваны на рэальных падзеях, якія мелі месца ў час папярэдніх выбараў.
Акрамя гэтага, былі агучаны асноўныя моманты правядзення выбарчай кампаніі. Уздымаліся таксама пытанні акрэдытацыі назіральнікаў. Прадстаўнікі райаддзела МНС, РАУС далі рэкамендацыі службовага характару.
Кіраўнікі, што прымалі ўдзел у трэнінгу, да пачатку датэрміновага галасавання правядуць падобную вучобу з членамі сваіх участковых камісій.
Наталія ЖДАНОВІЧ,
старшыня акруговай выбарчай камісіі.