До выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ОСТАЛОСЬ 12 ДНЕЙ
Па апошняй афіцыйнай інфармацыі, у выбарчых участковых камісіях, якія размешчаны на тэрыторыі нашага раёна, акрэдытаваны 125 нацыянальных назіральнікаў.
Вялікую работу па падборы і накіраванні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі назіральнікаў з ліку прафсаюзных актывістаў правяло раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з галіновымі прафсаюзнымі камітэтамі. На участках для галасавання будуць працаваць 35 чалавек, ці 28 працэнтаў ад агульнай колькасці назіральнікаў. Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання ветэранаў, ГА “Белая Русь”, РК ГА “БРСМ” накіравалі на выбарчыя ўчасткі 23 назіральнікаў, раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – чатырох чалавек, раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” – шэсць назіральнікаў. Назіранне таксама будуць ажыццяўляць восем дэпутатаў мясцовых Саветаў. Тры назіральнікі акрэдытаваны шляхам падачы заявы.
Назіральнік, накіраваны на пасяджэнне ўчастковай выбарчай камісіі, мае права весці назіранне на адпаведным участку для галасавання, а таксама атрымліваць інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў і тых, хто ўжо прагаласаваў.