Где продают самые лучшие букеты цветов в Докшицах?

Усе кветкі прыгожыя, лічыць гаспадыня крамы “Букецік” Ірына Савіцкая, а перавагу аддае колеру сонца – жоўтаму.

Усе кветкі прыгожыя, лічыць гаспадыня крамы “Букецік” Ірына Савіцкая, а перавагу аддае колеру сонца – жоўтаму.

Са сваімі прыгажунямі дакшычанка Ірына Савіцкая бачыцца кожны дзень. Па яе словах, яны здольныя любога чалавека пазбавіць ад негатыву, узняць настрой. Прыгажунямі Ірына называе кветкі, продажам якіх радуе пакупнікоў ва ўласным гандлёвым павільёне “Букецік”, што размясціўся па завулку Паштовым у Докшыцах.

Кветкавы бізнес прадпрымальніца наладзіла чатыры гады таму, хаця, прызнаецца, думала пра гэта даўно.
– Па спецыяльнасці я эканаміст, – гаворыць Ірына, – працавала таваразнаўцам у райста, некаторы час была прадаўцом-кансультантам салона мабільнай сувязі, але заўсёды марыла займацца ўласнай справай. Таму зарэгістравалася ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а потым адкрыла краму, дзе прадавала адзенне. Але хутка зразумела, што гэта не зусім мне па душы. Тады рызыкнула займацца продажам кветак – і не прагадала.
Крама Ірыны – з густам аформленае памяшканне з прасторнымі стэлажамі, застаўленымі кветкамі. Яны ж красуюцца і ў халадзільным пакоі з патрэбнай тэмпературай. Ёсць шмат сувенірнай прадукцыі.
– Мая крама – асаблівая, – тлумачыць гаспадыня. – Кветкі – не проста тавар для рэалізацыі, а жывыя арганізмы, якія маюць свае капрызы, патрабуюць пэўных умоў утрымання. Яны не пацерпяць, напрыклад, нават у межах аднаго памяшкання, нежаданага суседства. Клапачуся пра іх, як пра дзяцей: мяняю ваду ў вазах, падразаю лісце – усё для таго, каб як мага надаўжэй захаваць іх свежасць і прыгажосць.
Каб быць канкурэнтаздольнай, Ірына эксперыментуе не толькі з шырокім асартыментам звыклых кветак і пакаё­вых раслін, але і не пасуе перад новымі, часам экзатычнымі, відамі. Праўда, іх набывае пад заказ. Яго, дарэчы, можна зрабіць па тэлефоне 8(033) 903-63-86.
– Напрыклад, адзін з кліентаў папрасіў прывезці архідэю Ванда, – узгадвае Ірына. – Асаблівасць гэтай шыкоўнай экзатычнай кветкі ў тым, што яна расце ў шкляной вазе і вільгаць паглынае з паветра. Дарэчы, набыць кветкі ў нас для любой урачыстасці можна не толькі ў гандлёвым павільёне. Для зручнасці кліентаў аформленыя букеты дастаўляюцца па адрасе за невялікую аплату.
У краме “Букецік” можна выбраць не толькі кветкі на любы густ. Тут ёсць сродкі для іх догляду і перасадкі, вазы, керамічныя і пластыкавыя вазоны, незвычайныя і крэатыўныя сувеніры, рамачкі для фотаздымкаў, аформленыя ў розных стылях, мяккія цацкі і многае іншае. Асабліва задаволеныя выходзяць з “Букеціка” дзеці, калі ў руках трымаюць звязку рознакаляровых геліевых шарыкаў. Сёлета ў краме з’явіліся і штучныя кветкі. Як аказалася, і яны таксама карыстаюцца попытам у пакупнікоў. Праўда, іх Ірына не вельмі любіць, бо лічыць, што кветкі ўсё ж такі павінны быць жывыя.
Калі ў вашых родных намячаецца важная падзея ў жыцці альбо вы ў чарговы раз захацелі прызнацца ў каханні самаму дарагому чалавеку – завітайце ў “Букецік”, дзе вас заўсёды сустрэнуць ветлівай усмешкай. Дзверы крамы адчынены кожны дзень з 9 да 18 гадзін, у нядзелю – з 9 да 15 гадзін. У бліжэйшы час Ірына плануе перагледзець графік работы. Па просьбе кліентаў гандлёвы павільён, магчыма, будзе працаваць з 8 гадзін.
УНП 39107941

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *