Профессия милиционер — стала поводом для праздничного мероприятия, которое произошло в ККЗ “Искра”

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Міхаіл Грыб уручыў медаль “100 гадоў міліцыі Беларусі” оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Аляксею Чурко.

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Міхаіл Грыб уручыў медаль “100 гадоў міліцыі Беларусі” оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Аляксею Чурко.

Выдатны шлях даўжынёй у 80 гадоў па ахове правапарадку, жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян людзей нялёгкай і мужнай прафесіі, якая завецца міліцыянер, стаў падставай для святочнага мерапрыемства. Яно прайшло ў ККЗ “Іскра” напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая, як вядома, і стала зыходнай кропкай для стварэння савецкай міліцыі.
Свята адкрыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Сяргей Каралевіч, які расказаў пра сённяшні дзень калектыву. Пра некаторыя аспекты гістарычнага шляху нагадала фотапрэзентацыя.
Віншавальную частку ўрачыстасці распачаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Грыб. Ён па­дзякаваў асабоваму саставу за добрасумленную службу, вернасць прысязе, высокую адказнасць пры выкананні службовых абавязкаў. У сувязі з 80-годдзем утварэння райаддзела за ўклад, унесены ў яго развіццё, уручыў нагрудны знак “100 год Віцебскай міліцыі” старшыні райвыканкама Алегу Пінчуку. А таксама нагрудны знак “За выдатную службу” намесніку начальніка РАУС Івану Бадуну, нагрудны знак “Выдатнік міліцыі” – міліцыянеру-ва­дзіцелю Дзмітрыю Атрахімовічу, памочніку дзяжурнага Віктару Аўдзееву; медаль “100 гадоў міліцыі Беларусі” – старшаму дзяржаўтаінспектару Яўгену Хілько, оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Аляксею Чурко, старшаму дзяжурнаму Андрэю Яцыну; нагрудны знак “За адзнаку” – старшаму ўчастковаму інспектару ІПН Сяргею Букату, інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі Сяргею Куроўскаму.
Нагрудным знакам “За самаадданую службу” першай ступені ўзнагароджаны старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Ігар Дзяхцяр, старшы ўчастковы міліцыі Аляксандр Піскуновіч; нагрудным знакам “За самаадданую службу” — начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрый Дамаскін, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Дзмітрый Купрэвіч, старшы інжынер аператыўнай сувязі Андрэй Бараноўскі, інспектар ДПС Алег Шчэбет, міліцыянер-дзяжурны ізалятара часовага ўтрымання Аляксандр Цялічын.
Многія супрацоўнікі за добрасумленныя адносіны да выканання сваіх службовых абавязкаў атрымалі нагрудны знак адзнакі, узнагароджаны Граматамі, ім аб’яўлена Удзячнасць упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Віншаванні з прысваеннем першага спецыяльнага звання – лейтэнант міліцыі – атрымаў участковы інспектар Максім Зубараў.
У міліцэйскай службе вельмі важную ролю мае надзейны тыл, сям’я праваахоўніка, дзе яго чакаюць і шануюць. У гонар глыбокай павагі і прызнання значнай ролі жонак, якія больш за 20 гадоў забяспечвалі захаванасць дамашняга ачага, медалём “Жонцы супрацоўніка міліцыі” ўзнагароджана сужэнка старшага інспектара па дазваляльнай рабоце Сяргея Міцько Надзея Віктараўна. Удзячныя пісьмы ўпраўлення ўнутраных спраў атрымалі маці інспектараў ДПС Дзмітрыя Бондара і Мікалая Навіцкага.
Паспяховую дзейнасць супрацоўнікаў райаддзела міліцыі, якая характарызуецца змяншэннем злачыннасці, адзначыў у сваім прывітальным слове старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Пажадаў міліцыянерам плёну ў службе, захавання і прымнажэння традыцый, забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на ўласную бяспеку, а таксама ўзаемадапамогі калег, разумення ў сем’ях. Уручыў Ганаровую грамату райвыканкама старшаму оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Ігару Дзехцяру, Удзячнасць – ветэрану РАУС Рыгору Мацюшонку.
Даніна павагі і пашаны была аддадзена ветэранам райаддзела. Старшыня ветэранскай арганізацыі Войцэх Бальчэўскі ўзнагароджаны нагрудным знакам адзнакі. Юбілейны медаль “100 гадоў міліцыі Беларусі”, іншыя ўзнагароды атрымалі Ва­дзім Гарбачоў, Вячаслаў Блажыевіч, Іван Лось, Яўген Гайковіч, Анатоль Сценнік, Мікалай Левановіч і іншыя супрацоўнікі.
Віноўнікаў урачыстасці вітаў раённы камісар падпалкоўнік Віталь Леснічэнка, а таксама начальнік райаддзела МНС падпалкоўнік Валянцін Баравікоў. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці падарылі прысутным сваё цудоўнае песеннае мастацтва.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *