В Докшицах пройдёт акция по пропаганде фликеров
“Час стаць заўважным!” Пад такой назвай аддзяленне ДАІ Докшыцкага РАУС з 19 па 24 лістапада праводзіць інфармацыйную кампанію па прапагандзе светлаадбівальных элементаў.
У студзені – кастрычніку 2019 года на тэрыторыі рэспублікі здзейснена 2 750 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 395 чалавек загінулі і 2 939 атрымалі траўмы. Пры гэтым у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх 202 чалавекі атрымалі смяротныя траўмы, 833 – раненні.
Ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ у цёмны час сутак 68,3 працэнты складаюць уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, возчыкі).
Дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў мэтах мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы дзяржаўтаінспектараў па ўстараненні прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму ў цёмны час сутак.