Дом № 8 по улице Школьной г. Докшицы, является одним из претендентов на призовое место в районном конкурсе на лучшее новогоднее оформление

Снегавіка Новікі паставілі акурат пад сваім балконам.

Снегавіка Новікі паставілі акурат пад сваім балконам.

Да Новага года застаюцца лічаныя дні. Да гэтага свята рыхтуюцца ўсе, каму хочацца найлепш сустрэць яго, з удзячнасцю развітаўшыся з годам адыходзячым. Будынкі ўпрыгожваюць ілюмінацыяй, на цэнтральную плошчу горада прыехала прыгажуня елка. Учора, на каталіцкія Каляды, горад зіхацеў тысячамі агеньчыкаў. Можна было бясконца любавацца справай рук не толькі калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, але і асобных грамадзян.
Адным з прэтэндэнтаў за­няць прызавое месца ў раённым конкурсе на лепшае навагодняе афармленне, пэўна, будзе дом № 8­ па вуліцы Школьнай, дарэчы, трохразовы пераможца конкурсу на лепшую дваровую тэрыторыю.
Жыхары дома вельмі пастараліся. Яны не толькі ўпрыгожылі сцены пад’езда і лесвічную пляцоўку рознай навагодняй атрыбутыкай. У двары з’явіўся снегавічок з пластыкавых стаканчыкаў. Незвычайную кампазіцыю змайстравалі сужэнцы Новікі.
– Каб яе зрабіць, спатрэбілася 800 (!) аднаразовых стаканчыкаў, – расказала Тамара Новік, адна з самых ініцыятыўных жыхароў дома. – Не паверыце, усе мы набылі ў “Родным куце”, і ўсё роўна не хапіла: прыйшлося дакупліваць у іншых крамах. Цярпенне, спрыт – і за некалькі вечароў атрымаўся снегавічок. На галаву надзелі капялюш, упрыгожылі яго гірляндай. Прыемна, што наша праца не была дарэмнай, бо новы казачны герой спадабаўся не толькі дзецям, а і дарослым.
Трэба сказаць, што, акрамя Новікаў, пад’езд да Новага года актыўна рыхтавалі Кацярына Бальшунова, Ларыса Маркавец, Ларыса Герасімёнак і іншыя
суседзі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *