Когда появился Новый год и «родилась ёлочка»

Дзед Мароз са Снягуркай запрашаюць у казку.

Дзед Мароз са Снягуркай запрашаюць у казку.

Не адставаць ад сонца

Іншыя старажытныя народы святкавалі Новы год кожны па-свойму. Толькі ў 45 годзе да н.э. па зага­дзе Юлія Цэзара ў Рымскай імперыі было прадпісана святкаваць Новы год 1 студзеня. З гэтай даты і пачаўся адлік часу па юліянскім календары, калі год складае 365,25 дня. Каб з-за гэтай чвэрці каляндар не адставаў ад Сонца і зорак, у яго быў уведзены высакосны год праз кожныя тры гады. Але пазней высветлілася, што і гэты каляндар не зусім дакладны. За сотні гадоў у ім накапілася адставанне ад астранамічных з’яў, у тым ліку ад вясенняга раўна­дзенства (21 сакавіка), ад якога хрысціянская царква адлічвае наступленне Вялікадня. У сувязі з гэтым папа рымскі Грыгорый ХІІІ сваім указам ад 15 кастрычніка 1582 года выправіў памылку ў 10 дзён, якая ўтварылася з часу І Сусветнага сабору (325 год). Новы каляндар атрымаў назву грыгарыянскага, і па ім зараз жыве большасць дзяржаў свету. Дарэчы, у Расіі святкаваць Новы год 1 студзеня пачалі толькі ў час царавання Пятра І, а дагэтуль даты гэтага свята прыпадалі на 1 верасня, а яшчэ раней — на 1 сакавіка.

Вядомая многім пакаленням песенька «В лесу родилась ёлочка» з’явілася на свет у 1903 годзе ў выглядзе верша, які пачынаючая паэтка Раіса Кудашова надрукавала ў маскоўскім дзіцячым часопісе “Малютка”. Праз два гады музыкант-аматар, аграном Леанід Бергман падабраў да простых вершаў нескладаны матыў, які спачатку спявалі ў цесным сямейным коле, але вельмі хутка песенька стала любімай дзецьмі і жыве да сённяшняга.

 

Без гэтых персанажаў уявіць зараз Новы год немагчыма, але амаль да сярэдзіны ХІХ стагоддзя пра іх ніхто і не ведаў. Словазлучэнне Дзед Мароз з’явілася ў быце пасля выхаду ў свет фальклорнага зборніка Уладзіміра Адоеўскага, у якім была казка “Мароз Іванавіч”. Там расказвалася пра дзядулю ў белай шубе, з такой жа барадой і ў валёнках. У другой палове гэтага ж стагоддзя Мароз Іванавіч ператварыўся ў Дзеда Мароза і пачаў з’яўляцца на навагодніх святах.
З казкі, якую надрукаваў збіральнік фальклору Аляксандр Афанасьеў, з’явілася і Снягурка. Там яна была, праўда, унучкай са снегу, якая вясною растаяла. Вобраз “снежнай дзяўчыны” скарыстаў М.А. Рымскі-Корсакаў у сваёй оперы “Снягурка”, прэм’ера якой адбылася ў 1882 годзе. З гэтага часу Снягурка таксама стала госцяй навагодніх карнавалаў.
А вось кананічны дуэт Дзеда Мароза з унучкай Снягуркай, яго памочніцай, у якасці абавязковых персанажаў сфарміраваўся толькі ў савецкі час, калі ў канцы 1930-х гадоў улады пасля доўгай забароны дазволілі ўстанаўліваць у кватэрах і грамадскіх месцах навагоднюю ёлку.

Нямецкая традыцыя

Звычай сустракаць Новы год побач з хваёвым дрэўцам у Расію прыйшоў з Заходняй Еўропы. У старажытным германскім паданні пра святога Баніфацыя ўзгадваецца калядная ёлка, вакол якой ладзіліся гулянні з танцамі. Хронікі апісваюць, як упрыгожвалі ёлкі на Каляды. Пазней у Германіі прыбраныя ёлачкі сталі абавязковым калядным атрыбутам.
У Расіі яны сталі з’яўляцца толькі ў ХІХ стагоддзі. Першая афіцыйная ёлка была наладжана 24 снежня 1817 года імператарам Мікалаем І па просьбе яго жонкі, былой прускай прынцэсы. Але першая публічная ёлка была арганізавана толькі ў 1852 годзе ў будынку пецярбурскага Кацярыненскага вакзала. Хутка яны сталі ладзіцца ў афіцэрскіх, дваранскіх сходах, у клубах, тэатрах, а потым і дамах.
Па матэрыялах друку.

Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *