Папа в декретном отпуске? Возможно!

img_3558Яшчэ колькі гадоў таму таты ў дэкрэтным водпуску былі нібыта тыя ўсурыйскія тыгры: усе ведаюць, што дзесьці водзяцца, але мала іх хто бачыў. На сённяшні дзень бацька замест маці калі яшчэ і рэдкая з’ява, то не выключна. Праўда, таты-дэкрэтнікі не вельмі афішыруюць свой статус: мабыць, спрацоўвае тое, што мужчыну вякамі лічаць у сям’і здабытчыкам, а даглядаць дзіця спрадвеку прэрагатыва жанчыны. Вось і мой суразмоўца Юрый папрасіў не называць сваё прозвішча, але, між тым, ахвотна распавёў, як сам пажартаваў, пра свае “баявыя” будні.

– Я пайшоў у дэкрэт не з першых дзён нараджэння сына – праз тры месяцы. Зусім не быў гатовы да такога подзвігу, проста так склаліся абставіны. У жонкі з’явілася магчымасць уладкавацца на добрую работу, а ча-
каць, пакуль яна выйдзе з дэкрэта, вядома, ніхто б не стаў. Падкінуць дзіця няма каму – бацькі ў нас яшчэ працуюць, ды і не ёсць гэта добра, сваіх дзяцей трэба выхоўваць самім.
Ведаеце, ніколі не скажу сам фразу тыпу “сядзіць дома з дзіцем і нічога не робіць” і іншым не дазволю. Гэта не пабыць з малечай
адз­ін-два дні на выхадныя. Цяжка ў першую чаргу псіхалагічна, паколькі распланаваць дзень практычна немагчыма: ты ж не ведаеш, калі дзіця стане ахвотна есці, спаць, гуляць, а калі не злезе ў цябе з рук, бо ў яго пачне рэзацца зубок ці будзе нейкае недамаганне. І тут хачу папярэдзіць іншых татаў: наступаюць моманты, калі рэальна разумееш – не спраўляешся. Здаюць нервы, таму вельмі важная падтрымка жонкі, а не зларадства: ну што, ці лёгка быць мамай?
Яшчэ сутыкнуўся з такой праблемай: напачатку здавалася, што жыццё ў дэкрэце – су-
цэльны дзень сурка. Сумесі, кашкі, падгузнікі, соскі, калыханне, плач, недасып. Праз некаторы час разумееш: няпраўда, тваё дзіця расце, мяняецца, кожны дзень прыносіць нешта новае ў яго паводзінах, знешнасці, развіцці. Так, у канцы дня стомленасць напачатку была такая, што валіўся з ног, але ж і радасці кожны дзень прыносіць шмат. Праўду кажуць, што на выпрацоўку пэўнай звычкі чалавек траціць у сярэднім тры тыдні – месяц. Праз месяц я прызвычаіўся жыць сынавым жыццём: лёгка прачынацца, каб пакарміць яго ці памяняць падгузнік, закалыхаць, бухнуцца ў ложак і імгненна заснуць. Магу ўжо, як і жонка, адначасова глядзець за ім і зай­мацца іншымі справамі. Ганаруся, што маё дзіця дзякуючы маім намаганням валодае многімі навыкамі, якіх яго равеснікі яшчэ не маюць. Таму праз тры месяцы, у паўтара года, плануем аддаць яго ў дзіцячы садок. Не магу сказаць, што чакаю гэтага моманту з вялікім нецярпеннем: наша сумеснае жыццё стала мне падабацца.

 Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Я. Малевіч.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *