В форме открытого диалога с руководством Докшицкого района, состоялся слёт молодых специалистов

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае падарунак маладому ўрачу Докшыцкай ЦРБ Таццяне Ключнікавай.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае падарунак маладому ўрачу Докшыцкай ЦРБ Таццяне Ключнікавай.

Злёт маладых спецыялістаў, які адбыўся на мінулым тыдні, прайшоў у форме адкрытага дыялогу з кіраўніцтвам раёна. На Докшыччыну сёлета павінен быў прыехаць працаваць 91 выпускнік розных устаноў адукацыі. Але да работы прыступілі не ўсе, бо некалькі маладых хлопцаў пайшлі ў армію, некаторыя пераразмеркаваліся.
­— Галоўнае, каб вы, паважаныя кіраўнікі, сталі для сваіх маладых калег першымі памочнікамі і дарадцамі, – сказаў на злёце ў слове на дарогу маладым старшыня райвыканкама Алег Пінчук, – бо за плячыма кожнага сённяшняга паспяховага работніка стаіць мудры настаўнік, які змог разгледзець у маладым чалавеку перспектыўнага спецыяліста.

Удзельнікі злёту.

Удзельнікі злёту.

Больш за ўсё выпускнікоў навучальных устаноў прышло ў аграпрамысловы комплекс раёна. Адразу трыма спецыялістамі папоўніўся калектыў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Да працы прыступілі інжынер-механік Сяргей Каляга, аграном Кацярына Саульская, трактарыст Дзяніс Янкавіч. Ірына Ружко лечыць жывёлу ў КУП “Докшыцкі”, а Сяргей Вайцяховіч спасцігае прамудрасці аховы працы ў ДП “Агра-Сітцы”. Асвойваюцца на першых месцах работы маладыя спецыялісты ва ўстановах аховы здароўя, спажывецкай кааперацыі.
Удзельнікі злёту даведаліся пра перавагі ў атрыманні жылля, банкаўскіх крэдытаў, якія ім прадастаўляе дзяржава. Моладзевыя лідары – метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Занько і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Ждановіч упэўнены, што ўсё па сіле маладым. Яны падзяліліся запланаванымі праектамі і запрасілі хлопцаў і дзяўчат далучыцца да моладзевых актывістаў раёна.
Некалі таксама прыехалі на работу ў раён дырэктар ВУ «Віцебскторф» Віталь Неспляк і ўрач Докшыцкай ЦРБ Дар’я Акуневіч. Сёння яны паважаныя, аўтарытэтныя людзі, якія на сваім асабістым рахунку маюць пэўныя дасягненні. Як прайшло станаўленне, яны і расказалі ў сваіх выступленнях. Напрыканцы сустрэчы можна было задаць пытанні кіраўніцтву раёна і выступоўцам. Кожны ўдзельнік злёту атрымаў падарунак ад старшыні райвыканкама Алега Пінчука.
Для знаёмства з раёнам, яго гісторыяй і вытворча-сацыяльным патэнцыялам маладыя спецыялісты наведалі мемарыяльны комплекс “Праклён фашызму” ў Шунеўцы, РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік», Докшыцкую ЦРБ, водна-аздараўленчы цэнтр, Докшыцкі хлебазавод. Завяршыўся злёт канцэртнай праграмай у Докшыцкай ДШМ імя Н.Сакалоўскага.

Вольга КАПСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *