Благоустройством территории дома № 3 по улице Манковича в Бегомле занимается местный участок РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»
Добраўпарадкаваннем тэрыторыі дома № 3 па вуліцы Манковіча ў Бягомлі займаецца мясцовы ўчастак РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік».
– Пакладзена 200 квадратных метраў тратуарнай пліткі, устаноўлены бардзюры, праведзены планіроўка і падсыпка. На дадзеным этапе работы завяршаюцца. Пры надыходзе спрыяльнага надвор’я ў двары гэтага дома будзе пакладзена асфальтавае пакрыццё, – расказаў начальнік участка Аляксандр Падцяроб.
На будаўнічых работах задзейнічаны рабочыя па абслугоўванні тэрыторыі Дзмітрый Разумовіч, Пётр Шаман, а таксама слесары кацельні Сяргей Крывец і Аляксандр Баброўскі. Працуюць яны пад кіраўніцтвам брыгадзіра Сяргея Размысловіча.
У 2019 годзе праведзена добраўпарадкаванне вуліцы Савецкай, тэрыторыі дамоў №№ 2 і 4 па вуліцы Лепельскай, а таксама дамоў №№ 1а, 2 і 4 па вуліцы Савецкай. Акрамя гэтага, выканана асфальтаванне ўчастка дарогі па вуліцах Манковіча, Ленінскай і Чырвонаармейскім завулку. Адрамантаваны фасад дома №18 па вуліцы Савецкай.
Пётр Ромыслаў.
Фота аўтара.