А вы знаете, сколько самобытных мастеров в Докшицком районе?

Майстар Маргарыта Зубарава.

Майстар Маргарыта Зубарава.

А вы знаете, сколько самобытных мастеров в Докшицком районе? На выставке «Докшыччына таленавітая», которая открылась в ККЗ «Искра», представлено небольшое количество авторских работ. Ваша работа тоже может быть там.

Больш за 160 работ прадстаўлена на выставе самабытных майстроў “Докшыччына таленавітая”, адкрыццё якой у ККЗ “Іскра” было прымеркавана да юбілейнай даты ўтварэння нашага раёна.

– Сённяшняй урачыстасцю мы пачынаем цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю ўтварэння Докшыцкага раёна, – сказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская. – У мінулым годзе ў раёне стартаваў праект “З вялікай любоўю да малой радзімы”, падчас якога работнікі сельскіх клубных устаноў шукалі ў сваіх мясцінах самабытных майстроў, каб захаваць і адрадзіць разнастайныя народныя рамёствы. Гэта работа будзе працягнута і ў 2020 годзе. На выставе прадстаўлены вырабы 34 майстроў. У будучым выставы, на якіх можна будзе не толькі пазнаёміцца з майстэрствам рамеснікаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах, будуць арганізоўвацца ў сельскіх населеных пунктах.
Ад разнастайнасці, маляўнічасці і стракатасці выставачных работ захоплівае дух.img_0087 Зайшоўшы ў залу, нават не ведаеш, з чаго пачаць агляд. Дапамагае справіцца з разгубленасцю экскурсавод – дырэктар раённага Дома рамёстваў Іна Карпека.
– Перш-наперш прапаную звярнуць увагу на самую старажытную рэч дадзенай экспазіцыі, – інтрыгуе Іна Генадзьеўна. – Гэта тканы ручнік вырабу 1906 года Анэлі Курцэвіч з в. Ракітаўшчына, што захоўвае Юзэфа Наумец у Гарадзішчы. На вялікі жаль, такое рамяство, як ткацтва, сёння знікае. Дарэчы, як і кераміка.
Побач калекцыя іншых тканых работ – посцілкі, абрусы, ходнікі. Сапраўдныя дзівосныя артэфакты.
Шкада, што толькі некалькі майстроў асабіста прысутнічалі на ўрачыстасці. Адна з іх — добра вядомая чытачам раённай газеты Маргарыта Зубарава з Порплішча. Яна прадстаўляе больш сучаснае рамяство – квілінг. Гэта зробленыя са скручаных палосак паперы элементы, з якіх майстрыха стварае неверагоднай прыгажосці карціны. Асаблівую ўвагу прыцягваюць і зробленыя ёю шкатулкі. Работы яркія і пазітыўныя, дарэчы, як і сама Маргарыта Сямёнаўна.
img_0088Майстар-клас па вязанні стракатых палавічкоў дэманструе Галіна Бароўская з Янкоў. Матэрыял для іх – рыззё і нават выкарыстаныя пакеты з-пад малака ці кефіру. З мінулага года пад кіраўніцтвам Галіны Васільеўны на базе Янкоўскай бібліятэкі дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Добры клубОК”, у якім майстрыха дзеліцца з вяскоўкамі сваім уменнем вязаць. Пастаяннымі яго наведвальнікамі з’яўляюцца і дзеці з сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Сапраўднае адкрыццё праекта – Канстанцін Сапыгін з Крулеўшчыны. Мужчына захапляецца мастацкай разьбой па дрэве. Сярод драўляных работ у асноўным звяры і птушкі. А таксама размаляваныя лыжкі рознага памеру.
На выставе, якая будзе працаваць да канца студзеня, можна ўбачыць мноства рознапланавых экспанатаў: маляванкі, вышыванкі, плеценыя з лазы кошыкі, карціны і многае іншае.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

img_0089 img_0096 img_0099 img_0101 img_0106 img_0111 img_0114 img_0115 img_0119 img_0123 img_0125 img_0130 img_0132 img_0138 img_0140 img_0147 img_0148 img_0153 img_0157 img_0164 img_0168 img_0169 img_0177

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *