Качественно и быстро выполняют свою работу специалисты в ЦБУ №209 филиала №216 ОАО » АСБ Беларусбанк » в Докшицах.
У ЦБУ №209 філіяла №216 ААТ ‘‘АСБ Беларусбанк’’ у горадзе Докшыцы абслугоўваннем юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у сектары карпаратыўнага бізнесу, якім кіруе Ірына Малюжанец, займаюцца галоўныя спецыялісты Кацярына Вахавіч і Людміла Юнцэвіч.
На сённяшні дзень спецыялісты абслугоўваюць звыш 260 кліентаў па спектры паслуг, пачынаючы ад адкрыцця рахунку, страхавання, дагавораў эквайрынгу, крэдытавання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, выдачы банкаўскіх гарантый.
Па праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў Докшыцкім раёне заключаны 24 дамовы на суму 1 360 000 рублёў.
Кацярына Вахавіч у “Беларусбанку” працуе з 2011 года. Спачатку займалася абслугоўваннем фізічных асоб, а з 2012 года перайшла ў карпаратыўны бізнес і вось ужо на працягу сямі гадоў працуе ў гэтым накірунку. Яе напрамак – страхаванне, а таксама актыўнае крэдытаванне суб’ектаў сярэдняга і малога бізнесу.
У 2018 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
А яшчэ ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю, актыўна ўдзельнічае ў турзлётах і ў спаборніцтвах па валейболе.
За 2019 год у рамках праграмы “Мост” выдадзена крэдытаў на 1 597 510 рублёў. У рамках праграмы “Крэдытны канвеер” – на 569 210 рублёў.
Людміла Юнцэвіч займаецца разлікова-касавым абслугоўваннем юрыдычных асоб, зарплатных дагавораў, дагавораў эквайрынгу. За 30 гадоў работы ніколі не шкадавала пра выбраны шлях і застаецца вернай свайму пакліканню. Яе праца неаднаразова была адзначана ўзнагародамі, у тым ліку і Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення.
– Ад таго, як працуе кожны спецыяліст сектара, залежыць агульная работа банка, – каментуе дырэктар Сяргей Зубар. І з гэтым нельга не пагадзіцца, чытаючы ўдзячныя запісы кліентаў у Кнізе пажаданняў і прапаноў.
Тэкст і фота Пятра Ромыслава.