В соревновании по мини-футболу, который состоялся в СШ №2 г. Докшицы, победили футболисты Бегомльской школы

Радасць перамогі юныя футбалісты Бягомльскай школы раздзялілі з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Вікторыяй Ждановіч.

Радасць перамогі юныя футбалісты Бягомльскай школы
раздзялілі з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Вікторыяй Ждановіч.

У спаборніцтвах па міні-футболе на прызы БРСМ, якія адбыліся ў мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ № 2 г. Докшыцы, перамаглі юныя футбалісты Бягомльскай школы. 

У барацьбе за званне лепшых спаборнічалі дзевяць каманд. Падзеленыя на дзве падгрупы, яны па чарзе гулялі адна з другой у адпаведнасці з лёсаваннем. Так, прызёрамі ў падгрупе А сталі вучні Бягомльскай СШ, а таксама СШ № 2 і № 1 (першае, другое і трэцяе месцы – адпаведна). У падгрупе В – зборная Сітцаўскай СШ, Бягомльскага сельсавета і ВУ “Віцебскторф”.
У матчы за трэцяе месца згулялі срэбраныя прызёры падгруп. З лікам 5:1 тут перамаглі футбалісты СШ № 2. Цікавая гульня адбылася і паміж лідарамі паўфіналаў. Амаль на першай хвіліне бягамльчане забілі свой першы гол. Сітцаўчане актыўна ўключыліся ў барацьбу і ў хуткім часе зраўнялі лік. Вынік матчу 2:2 прадракаў выкарыстанне дадатковага часу. Але бягомльская каманда ўсё ж такі здолела справіцца з эмоцыямі і забіць выніковы гол. Дарэчы, яго, быццам “між іншым”, закінуў галавой у вароты саперніка Арцём Бандарэнка.
Сітцаўскія спартсмены сталі срэбранымі чэмпіёнамі.
– Мы ўпершыню перамаглі ў футбольным спаборніцтве, – адзначыў капітан каманды Бягомлькай СШ Валерый Лебедзеў. – Гэта, безумоўна, дае ўпэўненасць у сваіх сілах. Перамога для кожнага з нас не толькі вялікая радасць, але і стымул для далейшых актыўных трэніровак.
Таксама ў спаборніцтвах удзельнічалі зборная РАУС і райаддела Дэпартамента аховы, Крулеўшчынскага і Докшыцкага сельсаветаў.

Валейбол у Крулеўшчыне

Калядны турнір па валейболе на прызы Крулеўшчынскага сельвыканкама адбыўся на мінулым тыдні на базе Крулеўшчынскай СШ.
– Упершыню падобныя спаборніцтвы прайшлі ў мінулым годзе, – гаворыць трэнер Яўген Палячонак. – Валейбол – папулярная гульня ў нашым краі, пра што сведчаць перамогі нашых каманд у розных матчавых сустрэчах. Вось і на гэты раз паўдзельнічаць у спаборніцтвах сабраліся шэсць каманд, якія падзяліліся на школьныя, студэнцкія і працоўнай моладзі, а таксама вопытных гульцоў. Асобна адбыліся мужчынскія і жаночыя сустрэчы, але і ў адных, і ў другіх першымі сталі “ветэраны”. Спонсарам спаборніцтваў стаў Крулеўшчынскі
сельвыканкам.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *