«Спящей красавицей Европы» назвала Беларусь французская газета Le Figaro
“Спячай прыгажуняй Еўропы” назвала Беларусь французская газета Le Figaro і ўключыла нашу краіну ў 20 турыстычных накірункаў, якія можна прапанаваць еўрапейскім падарожнікам.
Французскія журналісты адзначылі архітэктурнае багацце Мінска, нашы нацыянальныя паркі і наогул прыроду, якая яшчэ не мела моцнай антрапагеннай нагрузкі. Прыгажосць беларускай прыроды выданне дэманструе з дапамогай ілюстрацый. Ёсць там фотаздымкі і Бярэзінскага запаведніка, і Браслаўскіх азёр.
На думку французскай газеты, ехаць у Беларусь лепш за ўсё з мая па кастрычнік. Акрамя гэтага, грамадзяне Францыі могуць скарыстацца бязвізавым рэжымам.