Завтра православный праздник – Крещение Господне

0baa6a75362d1e27da3d5891dafae451_xlНа календары – сярэдзіна зімы. Толькі прамінулі Новы год, Нараджэнне Хрыстова. А заўтра – праваслаўнае свята Хрышчэнне Гасподняе (у народзе – Вадохрышча). Гэта адно з вялікіх двунадзясятых святаў называецца таксама Богаяўленнем: пасля хрышчэння ў рацэ Іардан у трыццацігадовым узросце Гасподзь паказаў сябе свету як Збавіцель і Месія.
Чын вялікага асвячэння вады, якая па-царкоўнаму называецца Агіясмай, адбываецца ў праваслаўных храмах напярэдадні, 18 студзеня, пасля Літургіі. У некаторых храмах благачыння сёння ўжо адслужаны літургіі і адбылося асвячэнне вады. У Докшыцах Вялікае Павячэр’е і затым асвячэнне пачнецца ў 14.00, у царкве в. Слабада ў 13.30, у Гняздзілаве – у 16.00, у Таргунах – у 15.00.
Заўтра, 19 студзеня, Літургія з наступным чынам асвячэння вады пачнецца ў Бягомлі ў 9.00, у Порплішчы – у 8.00, у Сітцах – у 8.30, у Тумілавічах – у 9.00, у Глінным – у 13.00, у Беразіно – 14.30, у санаторыі “Лясное” – у 14.00, у санаторыі “Баравое” – у 15.30.
Разам з царкоўнымі свечкамі, купленымі ў гэты дзень, хрышчэнскую ваду захоўваюць у доме, каб яна падтрымлівала ў ім святло і цеплыню ўвесь год.
У таямнічую святую ноч некаторыя з задавальненнем акунаюцца ў палонкі. Сёлета няма траскучых маразоў, таму жадаючых, пэўна, будзе больш. Акунуцца ў імправізаваную Іардань у Докшыцах можна будзе сёння ў 19.00, у Крулеўшчыне – у 18.00, у санаторыі “Лясное” – у 14.00,
у Бягомлі – ў 12.00.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *