Елена Язепова из деревни Березино делает цветы из бумаги

bez-imeni-1З Аленай Язэпавай пазнаёміліся выпадкова, калі завіталі ў паштовае аддзяленне вёскі Беразіно. Яна там упрыгожвала памяшканне, у якім працуе яе маці, цудоўнымі вырабамі з паперы. Разгаварыліся.
— Па спецыяльнасці я медсястра. Лёс склаўся так, што выйшла замуж за афіцэра-памежніка, і вось ужо тры гады служу разам з ім санінструктарам. У вольны час раблю любімыя кветкі, якімі стараюся ўпрыгожыць усё навокал. Гафрыраваная папера – лепшы матэрыял для гэтага, – гаворыць Алена. – Асабліва для тых, хто толькі пачынае займацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. Папера падатная, лёгка разразаецца, завіваецца, падыходзіць для надання сапраўднай формы пялёсткам, бутонам і шмат чаго іншага. Першыя кветкі майстравалі ўсёй сям’ёй яшчэ ў маім дзяцінстве. Памятаю, было заведзена на першамай ці кастрычніцкія святы ўпрыгожваць самаробнымі яркімі ружамі бярозавыя галінкі, якія неслі замест транспарантаў на дэманстрацыі. Пазней папулярнымі сталі букеты з цукерак, якія звычайна хаваюць у бутонах першацветаў. Авалодаўшы іх вырабам, захацелася большага. У Інтэрнэце шукала майстар-класы. Спрабавала розныя тэхнікі, матэрыялы, пакуль знайшла сваё.
Зараз сяброўкі ў падарунак толькі іх і просяць. Кажуць, што вельмі падобныя да сапраўдных, як жывыя. З асабістага вопыту скажу, што, калі ведаеш асновы вырабу папяровых кветак, лёгка эксперыментаваць і ствараць свае фантастычныя формы і ўзоры. Па натуры я вялікі рамантык, а творчае захапленне выдатна дапамагае заставацца летуценнай фантазёркай. А, як вядома, у жыцці павінны быць моманты для шчасця, падставы для ўсмешкі і час для мары.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Один комментарий для “Елена Язепова из деревни Березино делает цветы из бумаги

  • 02.02.2020 в 11:22 дп
    Permalink

    автор статьи о Елене Язеповой как то не подумал о том, что по возрасту Елена ну ни как не может помнить первомайские, а тем более Октябрьские демонстрации. Всё знакомые просто смеются над не профессиализмом автора статьи.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *