1-го февраля в Ситцевской средней школе бывшие выпускники собрались на вечер школьных друзей

Ёсть пра што расказаць любімай настаўніцы і праз 45 гадоў.

Ёсть пра што расказаць любімай настаўніцы і праз 45 гадоў.

Як добра, што ў календары, няхай і неафіцыйна, але ёсць дзень, калі кожны можа хаця б на вечар вярнуцца ў школьнае дзяцінства. Сёлета такім днём стала 1-га лютага, калі ў школах рэспублікі былыя выпускнікі сабраліся на вечар школьных сяброў.

У Сітцаўскай сярэдняй школе ўжо з парога адчувалася атмасфера хатняга цяпла і ўтульнасці, нібы гаспадары чакалі ў госці сваіх самых блізкіх сяброў. І сапраўды, і вучні школы, і настаўнікі задоўга пачалі рыхтавацца да адказнага прыёму былых выпускнікоў. Традыцыйная фотазона нагадвала школьны клас, якім ён быў яшчэ ў савецкі час. Шмат гасцей спынялася каля выставы фотаздымкаў юбілейных выпускаў.
І вось пачаўся вечар, які падрыхтавалі вучні 11 класа разам з класным кіраўніком Жаннай Норавіч. Цёпла прывітала гасцей дырэктар Наталля Каляда, якая і сама з’яўляецца выпускніцай школы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто нястомна сеяў “разумнае, добрае, вечнае”, і, у першую чаргу, былога дырэктара Мікалая Сямёнавіча Елісеева.
У час святочнага канцэрта сённяшнія вучні школы стараліся паказаць, на што яны здатныя. Гучалі вершы, песні і жарты. Ажыўленне ў зале выклікала прэзентацыя фота мінулых гадоў, на якіх былыя выпускнікі пазнавалі сябе. Абыякавых не было! Асабліва калі пайшлі ўспаміны. Называлі “формулы фізічныя”, дэкламавалі радкі вершаў, а Генадзь Гіль, які 45 гадоў таму закончыў школу, выканаў цудоўную беларускую песню “Харашуха”. Гэты нумар, безумоўна, стаў адным з лепшых у канцэртнай праграме. З Генадзем Часлававічам у школу завіталі яшчэ двое яго аднакласнікаў: Лілія Ходаравіч і Валерый Баркоў. У свой час яны закончылі прэстыжныя ВНУ, адбыліся ў прафесіі, але для інжынера, бухгалтара і радыётэхніка і сёння родная школа – гэта тое месца, куды яны заўсёды прыяз­джаюць з радасцю.
Былая настаўніца хіміі і біялогіі Яніна Сцяпанаўна Казлоўская можа ганарыцца сваім выпускам 1975 года. Выпускнікі розных гадоў таксама шчыра віталі Зою Іосіфаўну Шылавіч, Марыю Браніславаўну Ючкавіч, Ірыну Антонаўну Елісееву і іншых настаўнікаў, якія выправілі іх некалі ў дарослае жыццё.
Л. Янкавіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Фота А. Варанковіча.

 

Один комментарий для “1-го февраля в Ситцевской средней школе бывшие выпускники собрались на вечер школьных друзей

  • 05.02.2020 в 10:28 дп
    Permalink

    Спасибо за прекрасно переданную атмосферу на фото!Отличный фоторепортаж. Видно, что и школа подготовилась к празднику превосходно.Думаю, многие выпускники были приятно удивлены

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *