Докшицким медикам — поклон до земли!

img_8110-1

У рэдакцыю звярнулася жыхарка г. Докшыцы Валянціна Бальшунова, якая знаходзіцца на лячэнні ў ЦРБ, з просьбай выказаць самыя шчырыя словы падзякі ад сябе і ўсіх пацыентаў галоўнаму ўрачу ЦРБ Сяргею Фёдаравічу Кубару, урачам  Аксане Пятроўне Юнцэвіч, Людміле Міхайлаўне Русаковіч, Наталлі Іванаўне Чумак, Людміле Уладзіміраўне Захарэвіч, а таксама ўсім “людзям у белых халатах”, якія самаахвярна змагаюцца за жыццё і здароўе: урачам, медсёстрам, фельчарам, вадзіцелям “хуткай дапамогі”, санітаркам і ўсім супрацоўнікам ЦРБ.

— Хачу звярнуцца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай не паддавацца паніцы, а проста прыстасавацца да сённяшніх рэалій жыцця і строга прытрымлівацца патрабаванняў бяспекі, — гаворыць Валянціна Сцяпанаўна. — У такі нялёгкі час мы павінны думаць не толькі пра сябе, сваіх блізкіх, але і пра медыкаў, якія працуюць літаральна на мяжы чалавечых магчымасцей. Дапамажыце ім сваімі правільнымі паводзінамі, сваёй чалавечнасцю і разуменнем сітуацыі. Насіце маскі, карыстайцеся антысептыкамі, не выходзьце без асаблівай патрэбы ў грамадскія месцы, абмяжуйце кантакты з пажылымі людзьмі — менавіта яны пераносяць хваробу найцяжэй. Самаізалюйцеся, калі заўважыце ў сябе прастудныя сімптомы. Разам з тым не пакідайце ў бядзе сяброў, суседзяў, калег, якія захварэлі, па магчымасці, захоўваючы меры бяспекі, дапамагайце з дастаўкай прадуктаў, лекаў, падтрымлівайце маральна — гэта вельмі важна. Часам для ўзмацнення душэўных і фізічных сіл хвораму дастаткова звычайнага смс-паведамлення: мы любім цябе, мы молімся за цябе.

Валянціна Сцяпанаўна падкрэсліла, што лячэнне ў бальніцы арганізавана на высокім узроўні, маюцца неабходныя прэпараты, медперсанал, нягледзячы на павышаную нагрузку і працу ў аўральным рэжыме, вельмі клапатліва, неабыякава адносіцца да хворых і робіць ўсё магчымае, каб як мага хутчэй паставіць кожнага на шлях выздараўлення. — Любая складаная сітуацыя ў грамадстве выяўляе, у першую чаргу, чалавечыя якасці: здольнасць суперажываць, падтрымліваць, прапускаць чужую бяду праз сваё сэрца і дапамагчы яе пераадолець або наадварот, — сказала напрыканцы жанчына, чыё імя добра вядома ў раёне і якая з’яўляецца Настаўніцай з вялікай літары для соцень сваіх вучняў. — Прыкладам гэтага для мяне сталі работнікі культуры раёна, якія шчыра клапоцяцца пра сваіх калег, што апынуліся на бальнічных ложках. Давайце ж усе будзем заставацца людзьмі, каб аптымальна хутка і годна прайсці гэта нялёгкае выпрабаванне.

*******

Общественные организации района: БЕЛАЯ РУСЬ,  БРСМ, РАЙОННОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ, в связи со сложной эпидемиологической обстановкой, принятием дополнительных мероприятий по профилактике и снижению распространения ОРВИ, в том числе вызванных COVID-19, проводят  благотворительную акцию по сбору денежных средств для нужд в борьбе с COVID-19. Деньги можно перевести на расчётный счёт Докшицкой районной общественной организации  «Белая Русь»: BY28AKBB 3015 0453890002300000 филиала 216 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Полоцк БИК AKBBBY21216 УНП 300990153 с помощью М-банкинга или Интернет-банкинга “платёж по реквизитам“.
Поступающие на данный счёт денежные средства будут использованы районной больницей  для закупки диагностических наборов, защитных средств, лекарственных препаратов, а также на оказание помощи больным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *