В морское путешествие пригласили поучаствовать детей библиотекари в Докшицах

img_0614

У штурманскай можно было ўявіць сябе караблём.

У цікавае марское падарожжа адправіліся сёлета ўдзельнікі гульні “Бібліязмярканне”. Прайсці юнгам выпрабаванні дапамагалі бібліятэкары, якія сталі штурманамі, боцманамі, шкіперамі і матросамі. Старт плаванню даў капітан – Алена Гудзь. Падзяліўшыся на каманды і атрымаўшы лісты з маршрутамі, дзеці разбегліся па ўсіх паверхах будынка ГЦК. У Арсенія Мірашнічэнкі і Сняжаны Марозавай першы прыпынак – палуба. Брат і сястра знайшлі яе на самым верхнім паверсе, у танцавальнай зале, у якой трэба было якраз такі станцаваць. Выканалі заданне – атрымалі прыз у выглядзе вітаміннай морквы і рушылі далей, у кубрык. Тут чакала выпрабаванне аматараў малявання: па ўсім кнігасховішчы рабяты адшуквалі схаваныя алоўкі, а потым імі размалёўвалі карцінкі. Вельмі пазнавальным было наведванне радыёрубкі, дзе не толькі вывучалі азбукі Морзэ і семафорную, але і з дапамогай іх разгадвалі словы. Больш за ўсё Арсенію і Сняжане даспадобы прыйшліся спартыўныя выпрабаванні ў штурманскай. Уявіўшы сябе караблямі, дзеці праходзілі “мелі”, “рыфы” і “скалы”. У труме спрабавалі адчыніць замок патрэбным ключом, а ў машынным аддзяленні разбіралі, быццам папялушкі, гару з балтоў, шрубаў, шпілек і цвікоў. Фінал праходзіў на камбузе. Сюрпрызам для юнгаў стала юшка, якой на апошнім конкурсным заданні іх частаваў кок.

img_0609

Семафорная азбука – гэта цікава!

Вось ужо чацвёрты год запар у бібліятэчным квэсце ­ўдзельнічаюць сяброўкі Дзіяна Салавей і Насця Пракаповіч. Падчас сёлетняга марскога падарожжа больш за ўсё дзяўчатам спадабаліся танцы на палубе.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *